Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


Да 31 ліпеня гэтага года ўсе працуючыя грамадзяне Беларусі, а іх каля 4,3 мільёна чалавек, павінны быць зарэгістраваны ў сістэме персаніфікаванага ўліку і атрымаць страхавыя пасведчанні. Такую задачу перад Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны паставіў урад краіны.

Як паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела арганізацыі персаніфікаванага ўліку Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва міністэрства Ларыса Сілуціна, сёння ўжо больш за 3 мільёны 667 тысяч грамадзян Беларусі атрымалі на рукі страхавое пасведчанне, у якім названы нумар іх індывідуальнага асабовага рахунку. Гэта работа праводзіцца ў рамках новай сістэмы ўліку патэнцыяльных пенсіянераў, якая ўведзена на тэрыторыі краіны з 1 студзеня 2003 года. На 19 чэрвеня ў сістэме індывідуальнага ўліку зарэгістравана больш за 4 мільёны 244 тысячы работнікаў. Такім чынам, практычна на ўсіх грамадзян краіны, якія працуюць, ужо заведзены асабовыя рахункі. Гэта адносіцца і да індывідуальных прадпрымальнікаў, якія плацяць абавязковыя страхавыя ўзносы.

Паколькі працэс першапачатковай рэгістрацыі падыходзіць да завяршэння, спецыялісты Фонду ўжо рыхтуюцца да наступнага этапа персаніфікаванага ўліку. Са жніўня гэтага года ў індывідуальныя рахункі работнікаў пачнуць заносіць звесткі пра іх стаж.