Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


У Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры з 1 студзеня 2004 года будзе ўстаноўлена стыпендыя імя народнага артыста СССР і Беларусі Уладзіміра Мулявіна. Пастанову аб гэтым прыняў Савет Міністраў краіны ў мэтах увекавечання памяці заснавальніка легендарнага ансамбля "Песняры" і прызнання яго заслуг у развіцці айчыннай культуры. Як растлумачыў карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення навучальных устаноў і кадраў Міністэрства культуры Аляксандр Сцепанцоў, гэта імянная стыпендыя будзе ўстаноўлена для заахвочвання найбольш таленавітых і перспектыўных студэнтаў універсітэта, выдатнікаў вучобы, якія дасягнулі творчых поспехаў у галіне эстраднага выканальніцкага мастацтва. Памер гэтай стыпедыі будзе ў два разы перавышаць звычайную студэнцкую.