Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Беларусь - адзіная краіна ў СНД, дзе пытанні ўвекавечання памяці загінуўшых салдат Вялікай Айчыннай вайны вырашаны на дзяржаўным узроўні. Аб гэтым заявіў 19 чэрвеня ў Нацыянальным прэс-цэнтры начальнік упраўлення маральна-псіхалагічнага забеспячэння Мінабароны палкоўнік Уладзімір Сераштан. Ён расказаў, што яшчэ з 1995 года ў структуры ваеннага ведамства створана і паспяхова дзейнічае ўпраўленне па ўвекавечанню памяці абаронцаў айчыны і ахвяр войнаў. Працуе унікальны спецыялізаваны батальён, які займаецца пошукам і перапахаваннем астанкаў загінуўшых воінаў. Усяго за гады яго існавання ўстаноўлена 5958 імён загінуўшых.

65 Герояў Савецкага Саюза навечна занесены ў спісы асабовага складу воінскіх часцей Узброеных Сіл Беларусі. Сярод ветэранаў, якія цяпер жывыя, 56 з'яўляюцца ганаровымі салдатамі злучэнняў і часцей і перадаюць свой вопыт моладзі. У 2002 годзе ў краіне быў адкрыты Дзяржаўны музей ваеннай гісторыі.

Паводле слоў Уладзіміра Сераштана, істотна дапамаглі актывізаваць работу па ўвекавечанню памяці герояў распараджэнні прэзідэнта рэспублікі, якія датычацца патрыятычнага выхавання і дапрызыўнай падрыхтоўкі моладзі.