Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


У адносінах да кіраўнікоў буйнейшага ў краіне вытворцы трыкатажных вырабаў - адкрытага акцыянернага таварыства "Алеся" - дэпартаментам фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю ўзбуджана крымінальная справа. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА сёння паведаміў прэс-сакратар ДФР Дзяніс Барташ.

Як паведамлялася па каналах БЕЛТА, у 2001 годзе ў ААТ "Алеся" была праведзена праверка, у выніку якой высветлілася, што кіраўнікі прадпрыемства, заключыўшы шэраг нявыгадных дагавораў з замежнымі і айчыннымі партнёрамі, наўмысна павялічылі яго неплацежаздольнасць. "Алеся" была даведзена да банкруцтва. У выніку прадпрыемства за даўгі было перададзена латвійскай фірме "Огрэ".

Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю бачыць у гэтай сітуацыі заведама прапрацаваны механізм незаконнай "прыхватызацыі" беларускага дзяржпрадпрыемства прыватнай замежнай фірмай, што дастаткова жорстка не прымаецца кіраўніком нашай дзяржавы, сказаў Дзяніс Барташ. Паводле яго інфармацыі, гэта ўжо не першы выпадак такой "перадачы" дзяржаўнай уласнасці ў прыватныя рукі.