Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


У Беларусі актыўна развіваецца сістэма электронных плацежных інструментаў. За апошнія два гады створана сетка з 350 банкаматаў. На сённяшні дзень укаранёна 546 тысяч пластыкавых картак. Гэта карткі як міжнародных сістэм, так і айчыннай "БелКарт". Пакуль сістэма развіваецца ў асноўным за кошт банкаўскай сферы і магчымасць абслугоўваць карткі маюць 1400 прадпрыемстваў. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Уладзімір Сянько. На пытанне, ці выцесняць "электронныя" грошы наяўныя, спецыяліст адказаў, што ў бліжэйшым будучым гэтага не адбудзецца. Напрыклад, у ЗША, дзе карткі пачалі ўкараняць з 1929 года, на сённяшні дзень у абароце ўсё ж 35 працэнтаў складае наяўнасць.

Што датычыцца Беларусі, то, паводле слоў Уладзіміра Сянько, у нашай краіне налічваецца 433,2 мільёна банкнот. Беларускія грошы забяспечаны неабходнымі сродкамі засцярогі і маюць высокага ўзроўню дызайн.