1. «Вы не понимаете, что у вас свобода». Семеро немцев хотят перебраться в Беларусь: тут нет локдауна
  2. «Согласился с обвинением». Что сказали в суде предшественник Бабарико на посту главы банка и преемник
  3. В Минске заметили эксклюзивный внедорожник с клиренсом полметра и ценой почти полмиллиона евро
  4. Убита телохранителем, погиб от рук племянника. Как глав государств убивают на посту
  5. Што не так з беларускамоўнымі садкамі і школамі? Абмяркоўваем з бацькамі
  6. Названы имена 14 бойцов, освобождавших Беларусь. Проверьте, нет ли среди них ваших родственников
  7. «Однушки» — от 170 долларов. Что сейчас происходит на рынке аренды квартир в Минске и что дальше
  8. 35 лет после Чернобыля. История женщины, родившей сына в апреле 1986-го
  9. Белорусы жалуются на задержку пенсий и пособий. В Минтруда пояснили, в чем дело
  10. «Череп маленький — мозг не помещается». История мамы парня, который родился с микроцефалией
  11. Их фура — их дом на колесах: как работает семья дальнобойщиков из Пинска, где жена — королева красоты
  12. В Минске с утра заметили силовиков и спецтехнику. МВД: «Плановые учения»
  13. Отдых в пандемию: можно ли съездить в автобусный тур и обязательна ли самоизоляция после возвращения
  14. «Все границы перешли!» Путин о «попытке госпереворота и убийства Лукашенко» в Беларуси
  15. Зеленский предложил Путину встретиться на Донбассе
  16. Какие курсы доллара и евро установили обменники 21 апреля
  17. Глава церкви, мать четверых детей, водитель грузовика. Британской королеве Елизавете II — 95 лет
  18. Пособие на погребение снова сократилось. В ФСЗН рассказали, сколько оно сейчас составляет
  19. «Остеопороз может привести к инвалидности». Поговорили с врачом о еще одной эпидемии 21-го века
  20. Водитель автобуса передал пассажирам по громкой связи «привет от политзаключенных». Итог: 15 суток
  21. Суперлиги пока не будет. Большинство клубов отказалось от участия
  22. Точки над i. От назначенной на четверг встречи Лукашенко и Путина ждут судьбоносных решений
  23. Знакомьтесь с отважной белоруской, которая решилась взойти на самую высокую вершину земли
  24. Новые выборы уже в этом году и права человека. Парламентская ассамблея Совета Европы приняла резолюции по Беларуси
  25. Макей: Мы хотели бы иметь ясность, в каком статусе назначенный посол США намерена работать в Беларуси
  26. Многодетная семья всего за год переехала из «двушки» в свой дом. Вот их история и все расчеты
  27. Как самому недорого создать эффектный сад без помощи ландшафтного дизайнера. Вот простые советы
  28. В Беларуси запретили продажу популярного печенья, которое было во многих магазинах. Что с ним не так
  29. Власти смогут вводить ограничения и запреты по валютному рынку. Среди причин — падение рубля
  30. «В пандемию люди соскучились по общению». В Минске открылся клуб с настолками и баром, сходили туда


Кастусь ЛАШКЕВІЧ,

Міністэрства культуры Беларусі і Генеральная пракуратура прынялі сумесную пастанову аб супрацоўніцтве па пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны.

Як паведамляе прэс-служба Мінкульта, сумесная пастанова прынята “ў мэтах павышэння эфектыўнасці барацьбы з парушэннямі заканадаўства ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны і папярэджання такіх парушэнняў”.

Дакумент вызначае мэты, асноўныя напрамкі, формы і парадак абмену інфармацыяй з прыцягненнем тэрытарыяльных органаў пракуратуры і упраўленняў культуры аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама, якія ўваходзяць у сістэму Міністэрства культуры.

У межах дамоўленасці Мінкульт і Генпракуратура плануюць праводзіць сумесныя праверкі выканання заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны, абменьвацца інфармацыяй і прымаць захады арганізацыйнага і прававога характару ў мэтах забеспячэння аховы, належнага выкарыстання і ўтрымання помнікаў даўніны.

Эксперт: Не вырашэнне праблем, а імітацыя  

На думку старшыні Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антона Астаповіча, сумесная пастанова Мінкульта і генпракуратуры ёсць чарговай спробай органаў дзяржаўнага кіравання імітаваць дзейнасць па вырашэнні праблем выканання заканадаўства ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны.

“Да прыняцця дадзенай пастановы ніхто не перашкаджаў Генеральнай пракуратуры і падначаленым ёй наглядным органам патрабаваць ад органаў мясцовага самакіравання і суб’ектаў гаспадарання выканання заканадаўства аб ахове спадчыны. Ніхто не перашкаджаў самому Міністэрству культуры ў поўным аб’ёме гэтае заканадаўства выконваць. Аднак у Беларусі працягваецца практыка незаконных узгадненняў работ на помніках з боку Міністэрства культуры, практыка разгляду праектных прапаноў на пасяджэннях Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Мінкультуры з парушэннямі ўсталяванай працэдуры і з ігнараваннем дзеючых нарматыўна-прававых дакументаў. А Генпракуратура з зайздроснай упартасцю нічога не хоча заўважаць”, — адзначае ў каментары TUT.BY Антон Астаповіч.

Кіраўнік Таварыства аховы помнікаў перакананы, што органам пракуратуры найперш бы прыцягнуць да адказнасці руйнавальнікаў помнікаў у Янавічах, Гошчава і іншых населеных пунктах Беларусі, разабрацца з цалкам незаконнымі праектамі забудовы Гістарычнага цэнтра Мінска і з іншых аб’ектаў, якія “забіваюць нашу спадчыну”. “Мінкультуры ж даўно варта пераглядзець ўсе незаконныя ўзгадненні і аб’ектыўна ацаніць дзейнасць Навукова-метадычнай рады і начальніка ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі І.Чарняўскага”, — лічыць эксперт.
-15%
-30%
-28%
-50%
-10%
-18%
-24%
-20%
-10%
-10%
0070970