1. «Однажды ночью мой грузовик ограбили». История Натальи, которая в 40 лет стала дальнобойщицей
  2. «Переворот планировался на 9 мая». В ФСБ России прокомментировали задержание Зенковича и Федуты в Москве
  3. Склепы с останками ребенка и взрослого обнаружили при прокладке теплотрассы в центре Могилева
  4. Бежали за границу через реки, леса и поля. Как белорусы скрываются от преследования силовиков
  5. Школьный друг Виктора Бабарико уже 10 месяцев в СИЗО КГБ. Вот что рассказывает об этом его брат
  6. Девушка Роналду — модель с невероятными формами. Вы удивитесь, узнав, чем она занималась до встречи с ним
  7. Врач объясняет, когда выпивать два дня — это уже запой и как быстро человек может спиться
  8. Как скручивают пробеги у машин из Европы: вопиющие примеры и советы специалистов
  9. Где в Беларуси численность населения падала, а где росла? Посмотрели статистику по регионам
  10. «Мы не гоняемся за сложными рецептурами». На Белинского открылась кондитерская Mousse
  11. Туктамышеву называют новой примой российского фигурного катания. Только взгляните, как она хороша
  12. «В больнице плакал и просил прощения». Поговорили с женой Виктора Борушко, которому дали 5 лет колонии
  13. Почему начало глаукомы легко пропустить? Врач рассказывает про опасное заболевание глаз
  14. «Это недопустимо». Григорий Василевич — об идее ограничить возраст для голосования 70 годами
  15. «Ну ты же понимаешь о последствиях». Работники рассказали, по сколько сбрасывались на субботник
  16. «Шахтер» выдал абсолютно лучший старт в чемпионате Беларуси по футболу за свою историю
  17. Мужчина, который попал на видео с медвежонком, о случившемся: «Хотел как лучше, а вышло, что виноват»
  18. Не до покупок. В Беларуси заметно сократился розничный товарооборот
  19. «Нормализация отношений невозможна, пока не прекратится насилие». Макей встретился с послами Германии и Франции
  20. Власти взялись за лопаты и грабли. Кто и где трудился на субботнике
  21. Белорус заочно получил пожизненное за убийство французских миротворцев. Рассказываем, что известно
  22. «Два раза смотрел потом». Лукашенко прокомментировал «шпионский» фильм «Манкурты»
  23. «Переболел COVID-19 и вернулся». История 92-летнего фельдшера, без которого в деревне никак
  24. «Попытка восстановить легитимность». Эксперты — о «заигрывании с Баку» и будущей встрече с Путиным
  25. В прокате — «Чернобыль» Данилы Козловского. Что с ним не так?
  26. В Беларуси рванули цены на курицу, свинину, картошку, сладости, пиломатериалы и туристические услуги
  27. Тима Белорусских о дочери: «Она скрывалась ради образа мальчика с разбитым сердцем»
  28. На «Гомсельмаше» рассказали про 400 вакансий, приглашение россиян на работу и зарплаты выше 3600 рублей
  29. Лукашенко обвинил американские спецслужбы в подготовке покушения на него и сыновей
  30. «Свое надо есть, из нашей земли, а не какое-то заморское». Лукашенко порассуждал о борьбе с вирусами


Апоўдні 25 ліпеня ў Пінску адбылася святая імша і пахаванне кардынала Казіміра Свёнтка. Святую імшу на пляцы каля катэдральнага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ўзначаліў былы асабісты сакратар папы Яна Паўла ІІ арцыбіскуп Кракаўскі кардынал Станіслаў Дзівіш, сябар кардынала Свёнтка.

У набажэнстве прымалі ўдзел біскупы Беларусі, арцыбіскуп Рыжскі на пенсіі кардынал Яніс Пуятс, часовы павераны Апостальскай Нунцыятуры ў Мінску кс. прэлат д-р Крыспін Дубель, іерархі з розных краін, прадстаўнікі Беларускай Праваслаўнай Царквы на чале з епіскапам Барысаўскім Веніямінам. Прысутнічалі таксама прадстаўнікі дзяржаўнай улады нашай краіны, у тым ліку ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка, прадстаўнікі ўраду Польшчы, дыпламатычнага корпусу.

На пачатку літургіі была зачытана спачувальная тэлеграма Святога Айца Бэнэдыкта XVI з нагоды адыходу кардынала Свёнтка ў вечнасць. Гамілію прамовіў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Кардынал Свёнтэк, па словах арцыпастыра, “быў тым чалавекам, які да канца даверыўся Богу”. Так было, калі ён у атэістычныя часы знаходзіўся ў вязніцы, калі пасля служыў у пінскай катэдры і адраджаў веру на беларускай зямлі, так было падчас яго біскупскага служэння. “Бог паклікаў кардынала да святарскага і біскупскага служэння як адпаведнага чалавека і ў адпаведны час”, - сцвердзіў арцыбіскуп Кандрусевіч.

Усім вядома, працягваў Мітрапаліт, як высока цаніў мужнасць кардынала Свёнтка благаслаўлёны Ян Павел II: “Калі заходзіла гаворка пра яго, то ў Папы свяціліся вочы”. І Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у спачувальнай тэлеграме ў сувязі са смерцю кардынала ўзгадаў пра яго адважнае сведчанне, якое ён даў Хрысту і свайму Касцёлу ў цяжкія часы, пра энтузіязм, з якім працаваў дзеля духоўнага адраджэння Беларусі, а ватыканскае выданне "L’Osservatore Romano" назвала іерарха “непахісным дрэвам у хвіліну шторму, сведкам веры, іконай постсавецкага каталіцызму, сімвалам адраджэння Касцёла ў Беларусі і яго надзеі”. Мітрапаліт Кандрусевіч назваў кардынала Свёнтка “жывым мучанікам і сведкам веры, таленавітым пастырам, здольным арганізатарам, знакавай фігурай нашага часу”.

“Хоць засмучае нас смерць кардынала, аднак мы павінны глядзець на яе праз прызму праўды аб Уваскрасенні Хрыста, - падкрэсліў Мітрапаліт. - Менавіта гэтая праўда нагадвае пра тое, што са смерцю чалавека не завяршаецца яго жыццё. І вузенькая сцяжынка, якая вядзе да магілы – гэта не апошні шлях, але пачатак новага жыцця”.

“Адыйшоў да Бога чалавек, верны Богу і Касцёлу, чалавек, адкрыты на сучасны свет і яго праблемы, чалавек, які добра ведаў, што сучасны свет патрабуе новага выканання місіі Хрыста - ісці і навучаць, навучаць, нават калі б і здавалася, што сучасны свет не прымае гэтага навучання. (…) Ён імкнуўся да новай евангелізацыі, да якой так моцна заклікаў благаслаўлёны Ян Павел II і якую рэалізуе Бэнэдыкт XVI”, - такімі словамі арцыбіскуп Кандрусевіч яшчэ раз падкрэсліў веліч і прыгажосць асобы спачылага кардынала.

Напрыканцы святой Імшы прагучалі спачувальныя лісты з нагоды смерці кардынала Свёнтка. Спачувальны ліст Прэзідэнта нашай краіны Аляксандра Лукашэнкі агучыў упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка. Прагучала і спачувальная тэлеграма Дзяржаўнага сакратара Яго Святасці кардынала Тарчызіо Бэртонэ. Спачуванне ад імя Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта выказаў епіскап Барысаўскі Веніямін. Былі зачытаны таксама спачувальны ліст Прэзідэнта Польшчы Браніслава Камароўскага, спачувальныя лісты на адрас курый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Пінскай дыяцэзіі.

Словы спачування вернікам Касцёла ў Беларусі выказаў і арцыбіскуп Рыжскі на пенсіі кардынал Яніс Пуятс. Іерарх перадаў беларускім вернікам прывітанне ад католікаў Латвіі і г. Валгі, дзе нарадзіўся кардынал Свёнтэк. Кардынал Пуятс у сваёй прамове нагадаў аб велічы і непаўторнасці Нябеснага Валадарства, да якога імкнуцца вернікі. Касцёл, па словах латвійскага іерарха, раіць спадзявацца, што сустрэча з Богам стане найшчаслівейшым днём у нашым жыцці.

Спачуванне прамовіў таксама арцыбіскуп Кракаўскі кардынал Станіслаў Дзівіш. Іерарх выказаў салідарнасць з Касцёлам у Беларусі і адзначыў, што кардынал Свёнтэк вельмі блізкі польскім вернікам і назаўсёды застанецца ў іх памяці.

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч у сваім выступленні падзякаваў усім, хто прымаў удзел у пахавальным набажэнстве і маліўся два дні таму ў Мінску. Арцыпастыр падзякаваў таксама прысутным іерархам, прадстаўнікам дзяржаўнай улады, дыпламатычнага корпусу. Асаблівую падзяку іерарх скіраваў медработнікам, якія апекаваліся кардыналам Свёнткам падчас яго хваробы. Як падкрэсліў Мітрапаліт, “самы вялікі помнік, які можна паставіць кардыналу, - гэта наша малітва”.

Напрыканцы святой Імшы труна з парэшткамі кардынала была апушчана ў мармуровы саркафаг і аднесена ў пахавальную крыпту пінскай катэдры.







































-10%
-21%
-10%
-20%
-30%
-10%
-10%
-10%
-28%
-15%
0073023