1. Зеленский предложил Путину встретиться на Донбассе
  2. Макей: Мы хотели бы иметь ясность, в каком статусе назначенный посол США намерена работать в Беларуси
  3. Их фура — их дом на колесах: как работает семья дальнобойщиков из Пинска, где жена — королева красоты
  4. Многодетная семья всего за год переехала из «двушки» в свой дом. Вот их история и все расчеты
  5. Власти смогут вводить ограничения и запреты по валютному рынку. Среди причин — падение рубля
  6. Суперлиги пока не будет. Большинство клубов отказалось от участия
  7. Минэкономики: Система достаточно прочна. Неблагоприятные факторы носят временный характер
  8. В Минске и окрестностях — много силовиков и колонны техники. В МВД говорят, что «плановые учения»
  9. Точки над i. От назначенной на четверг встречи Лукашенко и Путина ждут судьбоносных решений
  10. В Беларуси запретили продажу популярного печенья, которое было во многих магазинах. Что с ним не так
  11. Отдых в пандемию: можно ли съездить в автобусный тур и обязательна ли самоизоляция после возвращения
  12. Вводят новшества по валютному рынку. Что они означают для белорусов
  13. Знакомьтесь с отважной белоруской, которая решилась взойти на самую высокую вершину земли
  14. 35 лет после Чернобыля. История женщины, родившей сына в апреле 1986-го
  15. Пособие на погребение снова сократилось. В ФСЗН рассказали, сколько оно сейчас составляет
  16. Названы имена 14 бойцов, освобождавших Беларусь. Проверьте, нет ли среди них ваших родственников
  17. «Череп маленький — мозг не помещается». История мамы парня, который родился с микроцефалией
  18. Как самому недорого создать эффектный сад без помощи ландшафтного дизайнера. Вот простые советы
  19. Новые выборы уже в этом году и права человека. Парламентская ассамблея Совета Европы приняла резолюции по Беларуси
  20. Белорусы жалуются на задержку пенсий и пособий. В Минтруда пояснили, в чем дело
  21. «Согласился с обвинением». Что сказали в суде предшественник Бабарико на посту главы банка и преемник
  22. «Все границы перешли!» Путин о «попытке госпереворота и убийства Лукашенко» в Беларуси
  23. В Минске заметили эксклюзивный внедорожник с клиренсом полметра и ценой почти полмиллиона евро
  24. «В пандемию люди соскучились по общению». В Минске открылся клуб с настолками и баром, сходили туда
  25. «Остеопороз может привести к инвалидности». Поговорили с врачом о еще одной эпидемии 21-го века
  26. Глава церкви, мать четверых детей, водитель грузовика. Британской королеве Елизавете II — 95 лет
  27. «Однушки» — от 170 долларов. Что сейчас происходит на рынке аренды квартир в Минске и что дальше
  28. Што не так з беларускамоўнымі садкамі і школамі? Абмяркоўваем з бацькамі
  29. Убита телохранителем, погиб от рук племянника. Как глав государств убивают на посту
  30. «Вы не понимаете, что у вас свобода». Семеро немцев хотят перебраться в Беларусь: тут нет локдауна


Таццяна БУБЛІКАВА,

Эканамічны крызіс прывёў да мяжы гуманітарнай катастрофы фінансавае самаадчуванне людзей-інвалідаў. Людзі, якія маюць звычку выносіць фізічныя пакуты маўкліва, сёння моўчкі церпяць і эканамічныя выпрабаванні.

"Пашанцавала" — не тое слова

Мы сустрэліся з Наталляй на кухні. Каля стала адзін табурэт, на якім сяджу я, Наталля — у калясцы з чырвоным металічным каркасам. Ззаду вазочка напісана, што гэта дапамога нейкага фонду. Мы п'ём гарбату ў мінскай кватэры Наталлі, якая абсталявана адмыслова для калясачнікаў. Гэта жыллё — прычына гонару жанчыны. Ёй прыемна хваліцца. Аб праблемах ды гаротным фінансавым стане Наталля гаворыць асцярожна, нібыта баючыся спалохаць сваё шчасце.

У Беларусі каля 504 тысяч людзей маюць інваліднасць. У Мінску пражывае больш за 109 тысяч інвалідаў, з іх 2 тысячы калясачнікаў. Іх галоўная праблема — адаптацыя да некамфортных умоў фізічнага існавання.

Наталля жыве адна. З цяжкасцю ўтрымліваючы ў руцэ кубак з гарбатай, яна ўвесь час усміхаецца і расказвае, што ёй грандыёзна пашанцавала: "Я ўжо ні пра што не мару, бо ў мяне ўсё ёсць". А да гэтага шчасця былі выпрабаванні. Калі грамадзянка Аверчанка пакінула Дом інвалідаў, дзяржава выдзеліла ёй аднапакаёўку на вуліцы Напалеона Орды. У тую кватэру вялі 32 прыступкі, яны і станавіліся для жанчыны штодзённымі пакутамі.

— "Ты гэтак больш жыць не будзеш, — вось што сказала мне адна знаёмая юрыстка, калі пабачыла гэта. — Потым яна займалася пошукам новага спецыяльнага жылля для мяне, дапамагала з дакументамі. І сапраўды, у жніўні 2010-га я пераехала сюды, на Жукоўскага. Каб не яна, то не было б гэтай добрай кватэры".

Гэтая кватэра сацыяльная (выдзелена дзяржавай) і належыць Наталлі пажыццёва. Але так шанцуе не ўсім беларускім калясачнікам. Большасць чакаюць асобнага камфортнага жылля, праводзячы дзясяткі гадоў у дамах інвалідаў. Там, паводле норм, на аднаго чалавека выдзяляецца 7 кв. метраў жыццёвай прасторы.

У калідоры "шчаслівай" кватэры Наталлі ёсць нізкія парожкі, каля дзвярэй усталяваны міні-пандус, а ў куце стаяць новыя сімпатычныя красовачкі 36 памеру (жанчына нядаўна набыла іх на рынку ў Ждановічах за 65 тысяч).

— Там былі больш танныя, за 45 тысяч, але ў іх была пятка нізкая, не падышлі, — дзеліцца Наталля.

"Мне чамусьці дапамагаюць"

Наталля Аверчанка ганарыцца сваёй незалежнасццю і самастойнасцю. Аднойчы пра яе напісалі артыкул з назвай "Гаспадыня свайго лёсу". Зараз жанчыне 36 год. Яна працуе бухгалтарам. Гэта яе чацвёртае месца працы: спачатку даводзілася за капейкі збіраць разеткі, потым рабіць мяшочкі для суперлато. Прафесію бухгалтара жанчына атрымала ў каледжы. На сваім цяперашнім месцы, якое шукала амаль год, зарабляе 540 тысяч.

— Шукала работу па інтэрнэце. Тэлефануеш, расказваеш пра сябе, напрыканцы гаворыш аб тым, што маеш інваліднасць, і ўсё — адказваюць, што ты не падыходзіш, — расказвае яна. — Але трэба ставіцца да гэтага прасцей: дзевяць разоў адмовяць, на дзясяты пагодзяцца. Гэтую працу мне парэкамендавалі добрыя людзі.

Не больш за 17% інвалідаў маюць працу і могуць забяспечыць сябе самі. Усе астатнія жывуць на мізэрныя пенсіі і дапамогі. Пасля дэвальвацыі сацыяльная пенсія стала менш за $50. Паводле норм ААН, штодзённы пражытачны мінімум для чалавека мусіць складаць $2, калі менш, то гэта ўжо галеча.

Дапамога людзей — вось на чым Наташа Аверчанка ўпарта акцэнтуе ўвагу. Яна з цёплынёй у голасе ўспамінае, як ёй дапамагалі даехаць да дому дзяўчынка на роліках і хлопец на ровары; як сумкі носяць, каляску коцяць, а аднойчы дапамог цэлы банк.

Жанчына у 36 год з'яўляецца студэнткай-завочніцай БДЭУ, атрымлівае вышэйшую эканамічную адукацыю. Са шкадаваннем кажа, што вучыцца платна.

— Мая пенсія складае 460 тысяч, а за першы курс трэба было заплаціць 2 мільёны. Людзі параілі напісаць лісты ў банкі з просьбай аб дапамозе. Я звярнулася ў тры банкі. Адказ прыйшоў з "Прыёра", ён і пералічыў грошы. Але цяпер, калі кошты ўзляцелі і навучанне падаражэла, я нават не ведаю, што рабіць... Дзе браць грошы? Агулам з заробкам атрымліваецца каля мільёна, а раз сходзіш па прадукты, дык пакінеш у краме сто тысяч.

Калі Наталля не знойдзе выйсця, то вучобу ў ВНУ ёй давядзецца кідаць. У нашай сацыяльна арыентаванай краіне дэкларуецца, што кожны можа разлічваць на аб'ектыўна неабходную фінансавую падтрымку, таксама прадугледжана дзяржаўная штомесячная адрасная дапамога, але гэтыя грошы ніколі не пойдуць на адрас грамадзянкі Аверчанка: сацыяльная дапамога не прадастаўляецца тым, хто навучаецца на платнай аснове.

Жыццё інваліда больш дарагое

Дыягназ Наташы завецца "артагрыпоз" — прыроджанае пашкоджанне суставаў усіх канечнасцей.

У юнацтве дзяўчыне зрабілі 10 аперацый на нагах, і зараз яна можа хадзіць на мыліцах. Аднак ногі яе слабыя, таму прыходзіцца надзяваць артэзы — штосьці накшталт металічных ботаў. Іх вырабляюць у Мінску са скуры і металу, якія важаць каля 5 кг. Набыццё гэтых тэхнічных сродкаў рэабілітацыі кампенсуе дзяржава, а каштуюць яны каля 10 мільёнаў. Наталля расказвае, што за мяжой ёсць больш лёгкія ды больш камфортныя артэзы. І сапраўды, існуюць артэзы з вуглевадародаў, кожны вагой па 500 г, і каштаваць яны могуць каля $8 тысяч.

Паводле даных даследаванняў, інваліды вымушаны траціць больш для забеспячэння свайго жыцця — гэта лекі, дадатковыя паслугі, тэхнічныя сродкі рэабілітацыі. Жыццё інваліда ў любым выпадку атрымліваецца больш дарагім, а прыбыткі змяншаюцца", — рэзюмуе Сяргей Драздоўскі, каардынатар праекта "Офіс па правах людзей з інваліднасцю". Ён лічыць, што людзі з інваліднасцю зараз знаходзяцца ў гаротным стане — пасля крызісу многія з іх апынуліся за мяжой беднасці: "Мы жадаем прызнання, што знаходзімся на мяжы гуманітарнай катастрофы, нездавальняючай сітуацыі, якая патрабуе выпраўлення. Таму сёння натуральным чынам узмацняецца патрэба ў гуманітарнай дапамозе, якая апошнім часам была для нас не такой чаканай. Зараз я не бачу рэальнай магчымасці вырашыць гэтую праблему сіламі дзяржавы тут і цяпер".

На развітанне Наталля Аверчанка ўзгадвае гісторыю сваёй сяброўкі, якая таксама з'яўляецца інвалідам і патрапіла да добрага сябра ў Лондан, дзе і засталася, папрасіўшы прытулак. Якога менавіта кшталту і якім чынам, Наталля не ведае і асцярожна цікавіцца: а як такое робяць цяпер?

— Сітуацыя ў людзей з інваліднасцю жудасная, але скаргаў на гэта ад інвалідаў няма. Людзі селі проста па кухнях і пачалі скардзіцца адно аднаму. Вось гэта самае кашмарнае: калі людзі пачнуць паміраць, пра гэта ніхто не даведаецца.
-15%
-20%
-10%
-50%
-10%
-21%
-50%
-10%
-10%
0070970