Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


У гэтым годзе магчымасць бясплатна прайсці санаторна-курортнае лячэнне і аздаравіцца атрымалі больш за 357 тысяч дзяцей Беларусі з чарнобыльскіх раёнаў. Такое права замацавана ў Законе Рэспублікі Беларусь "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС". Круглы год юных беларусаў прымаюць дзіцячыя рэабілітацыйна-аздараўленчыя цэнтры, створаныя ў сістэме Камітэта па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС /Камчарнобыля/ пры Савеце Міністраў нашай краіны. А гэтым летам на іх базе працуюць аздараўленчыя лагеры.

Сетка такіх цэнтраў, а іх сёння восем, будзе пашырацца. У бліжэйшы час з'явіцца дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр "Космас" у Магілёўскай вобласці, а да канца года чакаецца адкрыццё яшчэ двух - "Ветразь" у Віцебскай і "Колас" у Брэсцкай абласцях, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у Камчарнобыля.

Паводле даных камітэта, у Беларусі пражываюць 9903 інваліды, захворванні якіх звязаны з наступствамі чарнобыльскай катастрофы, у іх ліку 1648 дзяцей. У населеных пунктах зоны наступнага адсялення налічваецца больш за 4 тысячы юных грамадзян, у зоне з правам на адсяленне - амаль 60 тысяч. Адселены з забруджаных радыенуклідамі раёнаў 9,4 тысячы дзяцей. У дзіцячых рэабілітацыйна-аздараўленчых цэнтрах адпачываюць і набіраюцца сіл хлопчыкі і дзяўчынкі ад 7 да 14 гадоў і падлеткі ад 15 да 17 гадоў. Для самых маленькіх - ад 3 да 6 гадоў - створаны ўсе ўмовы ў цэнтрах "Пралеска" і "Сідзельнікі".