Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


З пачатку года ў Беларусі затрыманы 72 групы нелегальных мігрантаў. Аб гэтым заявіў міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў, выступаючы на міжнародным семінары па праблемах ратыфікацыі Канвенцыі ААН супраць транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці. Як паведамлялася раней па каналах БЕЛТА, гэта мерапрыемства пачалося сёння ў Мінску.

Незаконная міграцыя абвастрае крымінальную абстаноўку ў краіне. Так, у 2002 годзе замежнымі грамадзянамі ў Беларусі было ўчынена 1879 злачынстваў, у тым ліку 34 наўмысныя забойствы. За пяць месяцаў года бягучага - 868 злачынстваў. Нелегалы, адзначыў Уладзімір Навумаў, ствараюць і пагрозу здароўю грамадзян нашай рэспублікі, з'яўляючыся патэнцыяльнымі носьбітамі такіх небяспечных інфекцый, як ВІЧ і атыповая пнеўманія.

Асноўны паток мігрантаў, якія прыбылі з дзяржаў, дзе сёння актыўна дзейнічаюць наркамафія і тэрарыстычныя арганізацыі, а таксама адбываюцца ваенныя дзеянні, ідзе праз Беларусь у Заходнюю Еўропу. Адзначаны факты махлярства, калі праваднікі, узяўшы з "кліентаў" асноўную частку сумы за незаконнае перамяшчэнне на Захад, пакідаюць іх без дакументаў і сродкаў на пражыццё на тэрыторыі нашай краіны.

У мінулым годзе, паведаміў міністр унутраных спраў, пастановы аб дэпартацыі вынесены ў адносінах да 2373 іншаземцаў, 1050 выдвараны з Беларусі пад канвоем. У бягучым годзе ўзбуджана 10 крымінальных спраў за паўторнае парушэнне правіл знаходжання на беларускай тэрыторыі і транзітнага праезду, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 14700 замежных грамадзян.

На жаль, меры процідзеяння незаконнай міграцыі не даюць неабходнага эфекту з-за адсутнасці пашпартна-візавага кантролю на ўсходняй граніцы і недахвату сродкаў для ўтрымання і выдварэння асоб, якія нелегальна прыбылі ў Беларусь, сказаў Уладзімір Навумаў.