Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Студэнт першага курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Павел Кашчэва стаў пераможцам 1-га міжнароднага конкурсу піяністаў "Еўропа - Азія", які прайшоў у расійскім горадзе Орск Арэнбургскай вобласці. Гэты конкурс, па задуме арганізатараў, павінен стаць "форумам яднання на аснове фартэпіяннага мастацтва розных краін, народаў, піяністычных школ і традыцый". Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у акадэміі, Павел атрымаў таксама спецыяльны дыплом за віртуознасць выканання. Вучыцца ён у класе загадчыка кафедры спецыяльнага фартэпіяна прафесара Валерыя Шацкага.
0058648