Поддержать TUT.BY
145 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Секондам запретили продавать новые вещи. Как рынок б/у одежды отреагировал на нововведение
  2. Биатлонистка Сола честно рассказала о позиции, народной любви и собственном гнездышке в Новой Боровой
  3. «Пари Сен-Жермен» выбил «Баварию» из Лиги чемпионов
  4. Дом под Осиповичами, в который въехала ракетная установка, отремонтировали. Военные и жильцы рассказали как
  5. Уролог объясняет, как не пропустить признаки одного из самых частых заболеваний почек
  6. «В Беларуси не ценил того, что имел». Физик отчислился из БГУ и изучает бозон Хиггса в Германии
  7. «Фокусируюсь на великой цели по примеру Маска». Как сын Израилевича попал в список «Форбс»
  8. «Когда умирают такие люди, говорят, что уходит эпоха». Друзья и коллеги — о «песняре» Леониде Борткевиче
  9. «Побелка деревьев весной — пережиток советского прошлого». Эксперт рассказал все о побелке сада
  10. Умер «песняр» Леонид Борткевич
  11. Немецкая компания сообщила о приостановке сотрудничества с «Гродно Азотом»
  12. «Самая длинная 16 сантиметров». Дома у минчанки живут 34 улитки. Смотрите, какие они красивые
  13. Врач рассказывает, по каким симптомам узнать пневмонию
  14. Украина ввела дополнительные ограничения на границе с Беларусью
  15. Герасименя продала на аукционе золотую медаль чемпионата мира
  16. «Мне говорили: «Лучше бы ты мужа нашла и варила ему борщи!». История молодой трактористки Наташи
  17. «На претензии отвечали: „Вам что, жалко?“». Как Gastrofest боролся с клонами фестиваля
  18. Цена биткоина впервые в истории превысила 62 тысячи долларов за монету
  19. Это последние дни, за которыми что-то наступит. Чалый рассуждает о настроениях разных белорусов
  20. «Самое благоприятное время для продавцов». Что происходит на вторичном рынке квартир в Минске
  21. Как река превращается в море. Большая вода на Полесье
  22. Euronews прокомментировал прекращение вещания в Беларуси
  23. Минздрав временно запретил ввозить и продавать в Беларуси некоторую продукцию NIVEA. Что говорит торговля?
  24. Известный ученый оказался в эмиграции, а Федута с Костусевым — в КГБ. Что происходило в стране 13 апреля
  25. Купаловский восстановит поставленный 20 лет назад спектакль. Названы фамилии новых актеров
  26. Третья волна. В Беларуси растет количество заразившихся COVID-19 и пациентов с тяжелыми пневмониями
  27. «Все больше откусывают парк». Как там стройка Национального стадиона и чем она тревожит местных
  28. Польша опровергла сообщение Минобороны Беларуси о нарушении границы
  29. Минлесхоз объяснил, почему доски в Беларуси подорожали в два раза
  30. КГБ сообщил о задержании Костусева и Федуты «по подозрению в совершении преступления»


Надзея НІКАЛАЕВА,

Напрыканцы чэрвеня Пастановай Савета Міністраў былі зацверджаны два дакументы — Палажэнне аб парадку размеркавання, пераразмеркавання, накіравання на працу, наступнага накіравання на працу выпускнікоў, якія атрымалі паслявышэйшую, вышэйшую, сярэднюю спецыяльную ці прафесійна-тэхнічную адукацыю і Палажэнне аб парадку вяртання ў рэспубліканскі і (ці) мясцовыя бюджэты сродкаў, выдаткаваных дзяржавай на падрыхтоўку навуковага работніка вышэйшай кваліфікацыі, спецыяліста, рабочага, служачага. Менавіта гэтымі двума дакументамі і будуць кіравацца камісіі па размеркаванні ў будучым годзе.

Пра тое, што зменіцца ў парадку размеркавання і прадастаўлення выпускнікам першага працоўнага месца, мы пацікавіліся ў старшыні Рэспубліканскага савета старшыняў прафсаюзных камітэтаў навучэнскай моладзі пры Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, намесніка старшыні ЦК Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Рамана Дапіры.

— Адразу хачу сказаць, што асноўныя ўмовы размеркавання выпускнікоў былі занатаваныя ў Кодэксе аб адукацыі, які ўступае ў дзеянне сёлета з 1 верасня. А ў пастановах Савета Міністраў проста больш падрабязна прапісваюцца ўсе нюансы працэсу размеркавання і пераразмеркавання. На першы погляд, ніякіх прынцыповых змяненняў не адбылося, аднак на некаторых момантах усё ж такі трэба спыніцца. Напрыклад, цяпер размеркаванне і накіраванне на работу выпускнікоў можа ажыццяўляць не толькі ўстанова адукацыі, але і дзяржаўны орган, у падпарадкаванні якога знаходзіцца ўстанова адукацыі. Дзяржаўны орган прымае рашэнне аб размеркаванні і накіраванні на работу выпускнікоў падпарадкаваных устаноў адукацыі ў выпадках неабходнасці цэнтралізаванага рэгулявання кадравага забеспячэння падпарадкаваных арганізацый або выяўлення рэгулярных парушэнняў заканадаўства пры ажыццяўленні размеркавання. Мяркую, што неабходнасць цэнтралізаванага рэгулявання кадравага забеспячэння галіновых арганізацый асабліва актуальная на сённяшні дзень найперш для сістэмы Міністэрства аховы здароўя... Тым не менш, такі механізм цяпер можа быць распаўсюджаны і на іншыя галіны эканомікі. Разам з тым пераразмеркаваннем і наступным накіраваннем на працу выпускнікоў будзе займацца па-ранейшаму ўстанова адукацыі.

Таксама цяпер з'явілася такое паняцце, як "накіраванне на працу". Калі раней накіраванне на работу прадугледжвалася толькі для выпускнікоў, якія навучаліся на дзённай форме навучання за ўласныя сродкі, то цяпер тэрмін "накіраванне на працу" будзе прымяняцца ў дачыненні да дзвюх катэгорый: выпускнікоў аспірантуры і выпускнікоў, якія навучаліся на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі за кошт сродкаў юрыдычных асобаў (індывідуальных прадпрымальнікаў). З'явілася і такое паняцце, як "базавая арганізацыя". Базавая арганізацыя будзе мець пераважнае права на задавальненне сваёй патрэбы ў спецыялістах з вышэйшай адукацыяй, спецыялістах і рабочых з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй і рабочых і служачых з прафесійна-тэхнічнай адукацыяй. Раней камісія па размеркаванні павінна была ў першую чаргу задавольваць заяўкі ад дзяржаўных арганізацый і арганізацый з дзяржаўнай доляй уласнасці ў статутных фондах. А "базавая арганізацыя" — паняцце больш шырокае: гэта могуць быць і акцыянерныя таварыствы, і рэзідэнты Парка высокіх тэхналогій, і тыя ж бюджэтныя арганізацыі. Пры наяўнасці некалькіх базавых арганізацый задавальненне іх патрэбы ў спецыялістах будзе ажыццяўляцца ў парадку чарговасці, якая будзе вызначацца, зыходзячы з даты заключэння адпаведных дагавароў аб узаемадзеянні.

— А ці змогуць выпускнікі разлічваць на задавальненне персанальнай заяўкі?

— Пасля задавальнення патрэбаў у спецыялістах непасрэдных заказчыкаў кадраў можа ажыццяўляцца размеркаванне выпускнікоў у адпаведнасці з атрыманай спецыяльнасцю і прысвоенай кваліфікацыяй у іншыя арганізацыі на падставе іх пісьмовых запытаў. Пісьмовыя запыты арганізацый-заказчыкаў кадраў і іншых арганізацый будуць задавальняцца ў наступных выпадках: калі гэтыя выпускнікі ўключаны ў банк звестак адоранай моладзі і банк звестак таленавітай моладзі; калі запыты паступілі з арганізацый, у якіх гэтыя выпускнікі праходзілі вытворчую і пераддыпломную практыку ці пераддыпломную практыку; калі адсутнічаюць месцы работы, згодна з заяўкамі на падрыхтоўку, заключанымі па дагаворах аб узаемадзеянні з арганізацыямі-заказчыкамі кадраў і пісьмовых запытаў іншых арганізацый.

Прасцей кажучы, персанальныя заяўкі будуць задавальняцца або ў выпадку адсутнасці заявак ад непасрэдных заказчыкаў кадраў, або ў выпадку наяўнасці такога важнага аргумента, як праходжанне выпускніком практыкі на пэўным прадпрыемстве ці ў арганізацыі. Таму, напэўна, ёсць сэнс добра зарэкамендаваць сябе падчас вытворчай і пераддыпломнай практыкі. У гэтым выпадку ёсць надзея, што трапіш працаваць у вядомую табе арганізацыю. Аднак падкрэслю: гэта магчыма, але гарантыі, што персанальная заяўка будзе задаволеная, усё ж такі няма...

— А ці можа выпускнік выказваць камісіі па размеркаванні свае пажаданні?

— Рашэнне аб размеркаванні выпускніка будзе прымацца з улікам вынікаў яго паспяховасці, удзелу ў навукова-даследчай дзейнасці, грамадскай працы, месца праходжання вытворчай і пераддыпломнай практыкі, стану здароўя, сямейнага становішча і месца жыхарства сям'і, рэкамендацыі ўстановы адукацыі аб найбольш мэтазгодным накіраванні выпускніка на працу і яго асабістых пажаданняў. Асабістыя пажаданні выпускніка, як бачыце, стаяць на апошнім месцы. Тым не менш. усе папярэднія фактары таксама зыходзяць з інтарэсаў найперш самога выпускніка, а ўжо потым наймальніка ці галіны.

— Раман Восіпавіч, а што хаваецца пад "мэтазгоднасцю размеркавання", бо ў камісіі па размеркаванні можа быць сваё ўяўленне пра "мэтазгоднасць"?

— Пэўнага тлумачэння паняцця мэтазгоднасці ў Палажэнні няма. Спецыялісты звычайна трактуюць яго як варыянт размеркавання, што ўлічвае наступныя фактары: адпаведнасць атрыманай спецыяльнасці, магчымасць прафесійнай самарэалізацыі, кар'ернага росту, забеспячэнне сацыяльных гарантый, геаграфічнае размяшчэнне арганізацый з улікам асабістых абставін выпускніка (яго сямейнага становішча, хворых бацькоў і гэтак далей).

— Пэўны час таму гучалі прапановы размяркоўваць будучых маладых спецыялістаў яшчэ за год-два да заканчэння навучання. Ці знайшлі яны сваё адлюстраванне ў пастановах урада?

— У Палажэнні аб размеркаванні запісана, што размеркаванне павінна ажыццяўляцца не пазней чым за два месяцы да заканчэння ўстановы адукацыі. У Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі размеркаванне ажыццяўляецца яшчэ ў лістападзе-снежні. Калі будзе такая патрэба, то можна размяркоўваць студэнтаў і за год да заканчэння навучання. Галоўнае — не пазней чым за два месяцы да атрымання дыплома. Але нельга забывацца пра тое, што пры такіх тэрмінах далёка не ўсе зацікаўленыя наймальнікі змогуць падаць заяўкі.

Накіраванне на працу выпускнікоў, якія атрымлівалі на дзённай форме навучання паслявышэйшую адукацыю за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў, таксама будзе ажыццяўляцца не пазней чым за два месяцы да заканчэння ўстановы адукацыі.

Хачу заўважыць, што ў пастанове ўрада ўпершыню вельмі дакладна прапісаны парадак накіравання на працу выпускнікоў, якія атрымлівалі паслявышэйшую адукацыю на дзённай форме навучання за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, юрыдычных асобаў ці індывідуальных прадпрымальнікаў. Накіраванне іх на работу ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заключанымі дагаворамі аб падрыхтоўцы навуковага работніка вышэйшай кваліфікацыі. У пастанове падрабязна прапісаны механізм змены наймальніка і ўмовы, пры якіх гэта можа зрабіць. Напрыклад, пры немагчымасці прадастаўлення месца працы ў адпаведнасці з атрыманай спецыяльнасцю і кваліфікацыяй пасля заканчэння службы ва Узброеных Сілах ці пры пераводзе маладога спецыяліста з яго згоды ад аднаго наймальніка да іншага.

— Многіх, несумненна, заінтрыгавала навіна, быццам бы ад размеркавання цяпер можна адкупіцца...

— Парадак вяртання сродкаў у рэспубліканскі ці мясцовыя бюджэты, выдаткаваных на падрыхтоўку рабочага (служачага), спецыяліста, дзейнічаў і раней. Новае Палажэнне аб парадку вяртання сродкаў ахоплівае таксама і навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі. У ім запісана, што вярнуць дзяржаве сродкі абавязаны маладыя спецыялісты, рабочыя, служачыя, так званыя "мэтавікі" і навуковыя работнікі вышэйшай кваліфікацыі, якія не адпрацавалі вызначаны тэрмін абавязковай працы. Выпускнік мае права адмовіцца ад работы па размеркаванні (пераразмеркаванні) ці ад накіравання на працу (наступнага накіравання на працу) і добраахвотна вярнуць дзяржаве сродкі, выдаткаваныя на яго падрыхтоўку. І ў гэтым, напэўна, галоўнае адрозненне новага палажэння ад папярэдняга дакумента. Фактычна яшчэ на этапе размеркавання выпускнік можа заявіць пра сваё нежаданне працаваць па размеркаванні ці накіраванні і звярнуцца па разлік сумы сродкаў, выдаткаваных на яго навучанне. Пасля ўнясення сродкаў ён зможа атрымаць даведку аб свабодным працаўладкаванні. Але я асабіста параіў бы спачатку паспрабаваць пераразмеркавацца да таго наймальніка, у якога хацеў бы працаваць, а ўжо калі гэта не атрымаецца, задзейнічаць фінансавыя рычагі — вяртаць у бюджэт сродкі. У тым выпадку, калі малады спецыяліст не прыступіў да працы ці звольніўся да заканчэння тэрміну абавязковай адпрацоўкі і не жадае вяртаць у бюджэт сродкі ў добраахвотным парадку, грошы будуць спаганяцца з яго ў судовым парадку.

— Якім чынам будзе разлічвацца сума сродкаў, якую выпускнік абавязаны ўнесці ў бюджэт, каб атрымаць сваю, так бы мовіць, "вольную" — даведку аб свабодным працаўладкаванні?

— Гэтая сума вызначаецца разліковым шляхам за ўвесь перыяд падрыхтоўкі выпускніка. У перыяд падрыхтоўкі ўключаюцца няпоўныя каляндарныя гады навучання (год паступлення і год заканчэння), поўныя каляндарныя гады навучання і канікулы ў адпаведнасці з вучэбным планам, па якім ажыццяўлялася падрыхтоўка. Месяцы, у якіх колькасць дзён навучання складае 15 і больш, уключаюцца ў перыяд падрыхтоўкі як поўныя, менш за 15 дзён — не ўключаюцца. У склад выдаткаваных сродкаў уключаюцца бягучыя фактычныя выдаткі, выдаткі на выплату стыпендый, за выключэннем матэрыяльнай дапамогі, аказанай у перыяд падрыхтоўкі, выдаткі па найме жылля, калі яны мелі месца ў перыяд падрыхтоўкі, выдаткі на выплату грашовай дапамогі накіраваным на працу ў якасці педагагічных работнікаў выпускнікам. Бягучыя выдаткі — гэта і заробкі прафесарска-выкладчыцкага саставу, і камунальныя плацяжы, аплата паслуг сувязі, бягучага рамонту, транспартных паслуг, камандзіровачных выдаткаў і г.д. Трэба мець на ўвазе, што разлік сумы сродкаў, выдаткаваных на падрыхтоўку спецыяліста з вышэйшай адукацыяй І і ІІ ступені ў выпадку неадпрацоўкі ім вызначаных тэрмінаў пасля заканчэння магістратуры робіцца за ўвесь перыяд падрыхтоўкі на ўзроўні вышэйшай адукацыі.

— А ці будзе падлягаць размеркаванню выпускнік, які, скажам, два ці тры гады навучаўся за ўласныя сродкі?

— Да апошняга часу маладымі спецыялістамі лічыліся выпускнікі, якія на момант заканчэння ВНУ навучаліся за кошт бюджэтных сродкаў, прычым не мела значэння, за якія сродкі яны атрымлівалі адукацыю яшчэ паўгода таму — за свае ці за бюджэтныя. Пасля ўступлення ў дзеянне з 1 верасня Кодэкса аб адукацыі абавязковаму размеркаванню будуць падлягаць усе, хто правучыўся на дзённай бюджэтнай форме навучання не менш за палову ад агульнага тэрміну навучання. Гэта значыць, што студэнт, які навучаўся за кошт бюджэтных сродкаў і быў адлічаны, напрыклад, на трэцім-чацвёртым курсе, а затым аднавіўся і давучыўся ўжо за кошт уласных сродкаў, таксама можа быць размеркаваны. Пры гэтым тэрмін працы па размеркаванні не змяншаецца прапарцыянальна часу навучання за кошт уласных сродкаў. Гэта значыць, што выпускнік абавязаны будзе адпрацаваць па размеркаванні два гады, як і яго аднакурснікі-"бюджэтнікі". А вось пры разліку сумы, якую выпускнік абавязаны будзе вярнуць дзяржаве ў якасці кампенсацыі за сваё нежаданне працаваць па размеркаванні, гады яго платнага навучання ўключацца не будуць.

— Што рабіць, калі выпускнік быў размеркаваны, але хоча працягваць сваё навучанне на больш высокай ступені, ці адпрацаваў год па размеркаванні, але жадае паступіць у магістратуру?


— З 1 верасня пасля ўступлення ў сілу Кодэкса аб адукацыі, калі малады чалавек паступіць у магістратуру ў год заканчэння першай ступені вышэйшай школы, то ён будзе адпрацоўваць свае два гады ўжо пасля заканчэння магістратуры. Выпускнік магістратуры можа быць размеркаваны нанава альбо ён накіроўваецца на адпрацоўку па месцы свайго першага размеркавання. Калі пасля заканчэння навучання на першай ступені ён адпрацаваў адзін год і толькі затым паступіў на дзённую форму навучання магістратуры, то пасля магістратуры ён будзе адпрацоўваць яшчэ адзін год, прычым не мае значэння — на платнай ці бюджэтнай форме ён навучаўся ў магістратуры. Свой доўг дзяржаве за бясплатнае навучанне на першай ступені ў выглядзе працы па размеркаванні ён мусіць вярнуць. І нават калі малады чалавек едзе за мяжу, каб навучацца там у магістратуры, усё роўна яму абавязкова нагадаюць пра яго доўг, як толькі той вернецца на радзіму. Калі праца па размеркаванні не ўваходзіць у яго жыццёвыя планы, то яму давядзецца расплачвацца з дзяржавай за ўсе гады свайго навучання. У аспірантуру таксама лепш паступаць у год заканчэння магістратуры — гэта дазволіць не адпрацоўваць год ці два пасля заканчэння магістратуры, а абмежавацца абавязковай трохгадовай адпрацоўкай, якая прадугледжана кантрактам на падрыхтоўку аспіранта.

-99%
-10%
-10%
-30%
-21%
-57%
-20%
-10%
-40%