Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Чуткі аб аварыях на Смаленскай /Расія/ і Ігналінскай /Літва/ атамных электрастанцыях, якія з'явіліся апошнім часам, не маюць пад сабой падстаў, інфармуе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі. Радыяцыйны фон на ўсёй тэрыторыі нашай краіны знаходзіцца ў межах нормы, якая складае 0,02 мікрарэнтген/гадзіну, і хістаецца ў сярэднім па рэспубліцы ад 0,013 да 0,014 мікрарэнтген/гадзіну.

Паводле інфармацыі, атрыманай БЕЛТА у прэс-службе МНС, цяпер у Беларусі дзейнічаюць 68 станцый дазіметрычнага кантролю. Непасрэдна ў 30-кіламетровай зоне Ігналінскай АЭС у Браслаўскім раёне ўстаноўлена 8 аўтаматычных станцый, якія пастаянна фіксуюць стан радыяцыйнага фону. Ні адна з іх не адзначыла перавышэння дапушчальных норм. МНС Беларусі звязалася з калегамі з Расіі і Літвы, а таксама з кіраўнікамі Смаленскай і Ігналінскай АЭС, якія паведамілі, што ніякіх аварый на гэтых аб'ектах не было.

Чуткі аб аварыях, якія быццам бы мелі месца, маглі быць выкліканы правядзеннем у маі гэтага года планавых вучэнняў у Ашмянскім раёне па арганізацыі абароны насельніцтва пры пагрозе і ўзнікненні аварыі на АЭС сумежных дзяржаў. Міністэрства па надзвычайных сітуацыях падкрэслівае, што аналагічныя планавыя вучэнні праводзяцца рэгулярна, а чарговыя адбудуцца восенню 2003 года ў Брэсцкай, Мінскай і Магілёўскай абласцях.