Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


Гэтую тэму сёньня так ці йнакш закранаюць усе найбольш уплывовыя маскоўскія выданьні.

"Аляксей Кудрын прывез зь Менску расейскі рубель". Гэтак ацэньвае вынікі ягонай паездкі газэта "Коммерсант". "Як запэўнівае атачэньне Кудрына, падчас візыту ўдалося вырашыць галоўную праблему ў далучэньні Беларусі да Расеі – дамовіцца аб тым, каб галоўны эмісійны цэнтар быў у Маскве". Аднак, газэта адразу ўдакладняе, што дамоўленасьць існуе пакуль толькі на словах. "У тым, што Беларусь так ці йнакш пяройдзе на расейскі рубель, у Маскве даўно не сумняюцца. Ня ведаюць толькі, калі і як", – піша "Коммерсант". Паводле маскоўскага выданьня, "у Менску цалкам сур’ёзна намерваліся калегіяльна вызначаць аб’ёмы грашовай эмісіі, парамэтры інфляцыі і валютны курс расейкага рубля. Адказ Масквы, які ў суботу прывез у Менск Аляксей Кудрын, застаўся нязьменным: функцыі адзінага эмісійнага цэнтру захоўваюцца за Цэнтральным банкам Расеі". Пасьля сустрэчы Кудрына з Лукашэнкам за зачыненымі дзьвярыма расейскі віцэ-прэм’ер запэўніў, што ўсе пытаньні ўдалося зьняць, – паведамляе "Коммерсант".

"Эканамічная інтэграцыя Расеі й Беларусі застаецца адным з найбольш загадкавых аспэктаў двубаковых адносінаў", – лічыць газэта "Время новостей". Выданьне зазначае, што згодна з пачатковым плянам, 7 чэрвеня ў Менску павінна было адбыцца чарговае паседжаньне рабочай групы па падрыхтоўцы прапановаў наконт стварэньня адзінага эмісійнага цэнтру. Напярэдадані паседжаньня яго ўзровень быў падвышаны. Аляксандру Лукашэнку патэлефанаваў Уладзімер Пуцін і падчас тэлефоннай размовы было вырашана, што ў Менск прыедуць Аляксей Кудрын і Сяргей Ігнацьеў. Газэта канстатуе далей, што расейска-беларускія эканамічныя дамоўленасьці выконваюцца скрайне павольна. У якасьці прыкладаў называецца адсутнасьць прагрэсу ў прыватызацыі беларускага нафтахімічнага комплексу і Белтрансгазу. "Магчыма, штосьці стане зразумелым пасьля перамоваў Лукашэнкі і Пуціна пачас чарговага паседжаньня вышэйшага дзяржаўна савету. Чакаеццца, што паседжаньне пройдзе ў хутім часе, але дата пакуль не называецца", – канстатуе "Время новостей".

Беларускай валюце засталося жыць паўтара году, – такі прагноз робціь газэта "Ведомости". Выданьне цытуе зьдзіўленыя словы старшыні Нацбанку Беларусі Пятра Пракаповіча: "Ніхто ня думаў, што ў гэтулькі кароткі тэрмін будзе падрыхтаваны дакумэнт". Маецца на ўвазе дамоўленасьць, якая пакідае за Масквой права эмісіі агульнай валюты Беларусі й Расеі.

"Цана валютнай інтэграцыі пакуль невядомая", – піша газэта "Известия" і ўдакладняе: "вядомая цана двух тэхнічных крэдытаў, якія Масква дакладна дасьць Нацыянальнаму банку Беларусі, -- 350 мільёнаў даляраў. У Беларусі ў прынцыпе няма золатвалютных рэзэрваў, таму стабільнасьць рубля будзе падтрымлівацца выключна Масквой". Уявіць сабе Лукашэнку, які праводзіць рынкавыя рэформы, як мяркуюць "Известия", не выпадае. "Калі Расея сапраўды мае намер ажыцьцявіць паўнавартасную экспансію свайго рубля ў Беларусь, зрабіўшы яго валютай Саюзнай дзяржавы, непазьбежна паўстае пытаньне аб беларускім рэжыме", -- пішуць "Известия" і робяць выснову: "Расейскія ўлады павінны ўсьвядоміць: рэальная інтэграцыя валютных сыстэмаў немагчымая бязь зьмены палітыкі беларускіх уладаў альбо самых беларускіх уладаў".

Віталь Тарас, Прага