1. АНТ: «Ціханоўскія атрымалі долю ў кампаніі сям'і Бабарыкі задоўга да выбараў». Глядзім дакументы
  2. Как не перепутать грипп с простудой и коронавирусом, рассказывает врач
  3. Лукашенко пообещал рассказать «много интересного» об Алиеве и Карабахе, когда перестанет быть президентом
  4. «Друзья шутят, что я теперь «яжбать». Молодой папа в декрете — о разводе, дочери и трудностях
  5. США ввели новые санкции против России и высылают 10 российских дипломатов
  6. «Нацбанк показал, что рычаги у него остаются». Что означает повышение ставки рефинансирования
  7. «Побелка деревьев весной — пережиток советского прошлого». Эксперт рассказал все о побелке сада
  8. Какой уровень холестерина в крови небезопасен и чем он грозит? Врач отвечает на частый вопрос
  9. «Вы будете петь вместе с ангелами, и твой голос будет звучать, как всегда, ярко». В Минске простились с Леонидом Борткевичем
  10. Бежали за границу через реки, леса и поля. Как белорусы скрываются от преследования силовиков
  11. Глава Нацбанка прокомментировал слухи о своей отставке
  12. Конституционная комиссия предлагает дать право голоса белорусам от 20 до 70 лет
  13. Правительство запретило вывоз из Беларуси пшеницы, гречихи, кукурузы и других злаков
  14. «Сказали снять». Убирают ли с полок в магазинах запрещенную NIVEA и что об этом думают покупатели
  15. Церковь «Новая Жизнь» просят выплатить 170 тысяч долларов. В ЖРЭО объяснили, откуда такие цифры
  16. «В Беларуси не ценил того, что имел». Физик отчислился из БГУ и изучает бозон Хиггса в Германии
  17. Опубликована свежая статистика Минздрава по COVID-19
  18. Суды и протесты, созвон Лукашенко и Путина, похороны Борткевича. Что происходило в Беларуси 15 апреля
  19. Три белоруски попали в популярный «Женский стендап» на ТНТ. Вот кто они
  20. «Белнефтехим» рассказал, насколько подорожает топливо до конца года
  21. «Гродно Азот»: мы давно не работаем с Helm. Скоро средняя зарплата вырастет до 2 тысяч рублей
  22. «Это что вообще такое?» Владелец удивился страховой выплате за легкое повреждение Mercedes S500
  23. Бабарико говорит, что обвиняемые невиновны. А как считают они сами?
  24. Посольство США в Беларуси прокомментировало задержание Юрия Зенковича
  25. Мошенники оформили на женщину онлайн-кредит на 10 000 рублей, пришлось его выплатить. Что говорят в банке
  26. «Настроения упаднические». Работники «Белмедпрепаратов» сообщают об увольнениях из-за политики
  27. Умер автор белорусского букваря Анатолий Клышко
  28. «С остринкой и иронией». Как белорусский бренд одежды стал конкурировать с известными марками
  29. «Алкоголь — основная причина». Врач рассказывает, почему появляется панкреатит и как его лечить
  30. Спектакль по книге Алексиевич исчез из репертуара РТБД. Что известно?


На дэмаркацыю 650 кілямэтраў мяжы Эўразьвяз выдаткаваў 1 330 000 эўра.

Грошы, выдаткаваныя Эўрапейскім Зьвязам у межах праграмы TACIS для краінаў СНД, пойдуць на заканчэньне будаўніцтва памежнага пераходу "Каменны Лог", усталяваньне памежных знакаў і камунікацыяў ды іншае.

На сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі кіраўнік прадстаўніцтва TACIS у Беларусі Раўль дэ Люзэнбэргер так патлумачыў дапамогу Эўразьвязу ў справе дэмаркацыі мяжы зь Літвой:

(Дэ Люзэнбэргер: ) "Першая прычына — мы хочам дапамагчы ўмацаваньню вашай незалежнасьці. Гэта найперш незалежнасьць дзяржавы з дакладна вызначанымі межамі. Але гэта й эканамічная незалежнасьць, і жаданьне працаваць з намі ды іншымі краінамі-партнэрамі. Таксама мы хочам дапамагчы вам удасканаліць памежную інфраструктуру".

Паводле кіраўніка прадстаўніцтва TACIS, у наступным годзе Эўразьвяз зьбіраецца выдаць Беларусі яшчэ 7 мільёнаў эўра на ўпарадкаваньне мяжы з Польшчай.

Старшыня Камітэту памежных войскаў Беларусі Аляксандар Паўлоўскі бачыць іншую прычыну фінансавай дапамогі з боку Эўразьвязу. На ягоную думку, паколькі Беларусь калісьці дапамагла Эўропе абараняць дэмакратыю ад фашызму, то цяпер, маўляў, эўрапейцы павінны сплочваць свае даўгі.

Генэрал Паўлоўскі паведаміў, што першыя 70 кілямэтраў дэмаркаванай мяжы здадуць дзяржаўнай камісіі ўвесну, а да канца году — яшчэ 40 кілямэтраў. Спадар Паўлоўскі спадзяецца, што да канца 2002 году будзе дэмаркаваная ўся мяжа зь Літвой.

Для заканчэньня ўсіх работаў, паводле Аляксандра Паўлоўскага, патрэбна яшчэ каля 4 мільёнаў даляраў. Паводле некаторых зьвестак, літоўскі бок ужо перасьцерагаў, што грошы, выдаткаваныя Беларусі на дэмаркацыю, улады зьбіраюцца выкарыстаць не зусім рацыянальна.

Прыкладам, літоўцы лічаць, што будаўніцтва тэхналягічнай дарожкі уздоўж мяжы — ня самы неабходны аб'ект. Але, паводле Аляксандра Паўлоўскага, будаваць такую дарогу трэба, і літоўскія ўлады з разуменьнем ставяцца да гэтага будаўніцтва.

На пытаньне нашага Радыё, ці выдаткавала нейкія сродкі на дэмаркацыю беларуска-літоўскай мяжы Расея, старшыня Камітэту памежных войскаў генэрал Паўлоўскі адказаў гэтак:

(Паўлоўскі: ) "З боку Расейскае Фэдэрацыі на дэмаркацыю й дэлімітацыю мяжы нам дапамогі не было й няма. Такая дапамога ўвогуле не прадугледжаная".

А.Паўлоўскі гаворыць, што згодна зь беларуска-расейскай дамовай, Расея выдаткоўвае грошы толькі на будаўніцтва памежных заставаў ды пастоў. Летась на гэтыя мэты Масква дала каля 65 мільёнаў расейскіх рублёў.

Спадар Паўлоўскі таксама паведаміў, што паміж Расеяй і Беларусьсю вядуцца перамовы ў справе дэлімітацыі супольнай мяжы, але калі яны скончацца, ён ня ведае. Па дэмаркацыі літоўскай мяжы падобныя работы пачнуцца на мяжы з Латвіяй і Ўкраінай.

Альгерд Невяроўскі, Менск
-30%
-15%
-20%
-55%
-15%
-15%
-30%
-20%
0071694