Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


Міністэрства інфармацыі Беларусі звольніла дырэктара друкарні "Чырвоная зорка" Ўладзімера Целеша "за невыкананьне ўмоваў кантракту". Гэта адбылося пасьля таго, як гэтая друкарня надрукавала адмысловыя выпускі штотыднёвікаў "Салідарнасць" і "Эхо", што зьмяшчалі матэрыялы "БДГ". Міністэрства інфармацыі таксама прыпыніла выданьне газэты "Эхо", а МЗС дагэтуль не адказала на запыт прадстаўніка АБСЭ ў справах свабоды мэдыяў Фраймута Дувэ.

Менская друкарня "Чырвоная зорка", дзе мусіў выйсьці нумар "БДГ" за чацьвер пад шапкай "Предпринимательской газеты", здолела, нягледзячы на быццам бы сапсаваную друкарскую машыну, выпусьціць даволі якасны ў паліграфічным сэнсе нумар газэты "Народная воля". Друкарня адмовілася патлумачыць, чаму для адной газэты машына працуе нармальна, а для іншых стварае тэхнічныя праблемы.

Зрэшты, дырэктар "Чырвонай зоркі" Ўладзімер Целеш — ужо не дырэктар друкарні. Яго ў сераду звольніла Міністэрства інфармацыі. Але намесьнік міністра Станіслаў Нічыпаровіч заявіў "Інтэрфаксу", што спадара Целеша звольнілі ў чацьвер "за невыкананьне ўмоваў кантракту адпаведна дзейнаму заканадаўству". Паводле спадара Нічыпаровіча, загад пра звальненьне дырэктара друкарні "ніяк не зьвязаны з тым, што ў гэтай друкарні пад рознымі шапкамі ("Салідарнасць", "Эхо") друкавалася "Белорусская деловая газета", выданьне якой было прыпыненае на 3 месяцы.

Праўда, кіраўнік управы друкарняў Міністэрства інфармацыі Мікалай Бражко падаў іншую фармулёўку прычынаў звальненьня спадара Целеша:

(Бражко: ) "Паводле ініцыятывы наймальніка".

(Карэспандэнт: ) "Чаму такая ініцыятыва зьявілася?"

(Бражко: ) "Таму што мы маем шэраг пытаньняў наконт ягонай гаспадарчай дзейнасьці. У яго была праверка некалькіх органаў, зараз ідзе наша ведамасная праверка. Там ёсьць свае пытаньні".

Звальненьне дырэктара друкарні "Чырвоная зорка" і праблемы з друкарскай машынай супалі з прыпыненьнем выпуску штотыднёвіка "Эхо". Усяго адзін — першы — нумар гэтага выданьня пацягнуў адразу два папярэджаньні Міністэрства інфармацыі, паведаміла кіраўніца яго праўнага аддзелу Лілія Богдан:

(Богдан: ) "Там пытаньні наконт адрасу рэдакцыі, наконт зьмены тэматыкі, але, уласна, за гэтыя парушэньні можна было абмежавацца адным папярэджаньнем, паколькі даецца тэрмін на тое, каб зрабіць адпаведныя зьмены — на працягу месяца што да адрасу й тэматыкі. Але там яшчэ адно папярэджаньне наконт назвы, таму што такая газэта вось з такой назвай, як яна выйшла, проста не зарэгістраваная. І ў зьвязку з гэтым — загад".

Паводле спадарыні Богдан, выданьне газэты "Эхо" прыпыненае на тэрмін да 3 месяцаў — гэтаксама, як і "БДГ". Але "БДГ" выйшла пад чужымі назвамі двойчы: "Салідарнасць с Белорусской деловой газетой" і "Эхо Белорусской деловой газеты". Ці мае Мінінфарм прэтэнзіі да "Салідарнасці"?

(Богдан: ) "Не. Ну вы разумееце, гэта крыху розныя рэчы, калі нават думаць па-расейску — "Салідарнасць с Белорусской деловой газетой" і "Эхо Белорусской деловой газеты". Салідарнасьць — гэта проста людзі выказваюць салідарнасьць, праўда? А "Эхо" проста трактуецца як іншая назва".

А Міністэрства замежных справаў дагэтуль не адказала на запыт прадстаўніка АБСЭ ў справах свабоды мэдыяў Фраймута Дувэ наконт прыпыненьня выданьня "БДГ". Прэсавы сакратар МЗС Андрэй Савіных на чацьвярговым брыфінгу сказаў, што ліст спадара Дувэ атрыманы і ў гэты час разглядаецца.

Як ацэньвае апошнія падзеі кіраўніцтва самой "БДГ"? Гаворыць галоўная рэдактарка Сьвятлана Калінкіна:

(Калінкіна: ) "Гэта наезд. Цяпер ужо ўсім зразумела, як мне здаецца: звальненьне дырэктара друкарні павінна было запалохаць усіх тых дырэктараў, якія маглі б надрукаваць не "БДГ", дык любую іншую газэту. Загад міністра аб прыпыненьні выхаду штотыднёвіка "Эхо", на мой погляд, зусім незаконны, бо прыпыніць выданьне міністра можа толькі ў выпадку сыстэматычнага парушэньня гэтым выданьнем заканадаўства, а штотыднёвік выйшаў адзін раз — ён ніяк ня мог сыстэматычна нешта парушаць".

Гэта проста грубы наезд — дзеля закрыцьця газэты і нейкага, можа быць, рэнамэ міністра друку, які, як высьвятляецца, ня можа выканаць загад пра закрыцьцё нашай газэты".

(Карэспандэнт: ) "Ці можна сказаць, што газэта будзе выходзіць? І калі гэта здарыцца?"

(Калінкіна: ) "Газэта будзе абавязкова выходзіць, і скрайні тэрмін, калі гэта здарыцца, — наступны тыдзень".

Юры Сьвірко, Менск