Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    272812345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272829303112

Общество


Старшыня Магілёўскага гарвыканкаму Віктар Шорыкаў публічна заявіў, што ён ня мае намеру вяртацца да ідэі абнаўленьня гербу абласнога цэнтру.

У лютым гарадзкі савет папярэдняга скліканьня адмовіўся ўхваліць новы варыянт гербу Магілёва, які прадставіў мастак Павал Дзьмітрыядзі. Паводле меркаваньня геральдыстаў, праект быў зроблены непрафэсійна, а дэпутаты пабаяліся абвінавачаньняў у непасьлядоўнасьці. Некалькі гадоў таму яны аднадушна падтрымалі герб, які датуецца 1661 годам: тры вежы, расчыненая брама, рыцар і Пагоня ўверсе. Герб Магілёва — на гэты час адзіны ў Беларусі, дзе засталася выява Пагоні.

Пасьля фіяска на сэсіі гарадзкога савету вэртыкаль заявіла, што рэкамэндацыі зьмяніць герб зыходзяць зь Менску і новы праект будзе дапрацаваны і зноў пастаўлены на галасаваньне дэпутатаў.

Аднак на сваёй прэсавай канфэрэнцыі кіраўнік Магілёва зазначыў, што спробы зьмяніць герб гораду выклікалі шмат спрэчак. "Я здаў пазыцыі ў гэтым пытаньні, герб застанецца ранейшым", — заявіў Віктар Шорыкаў.

Марыя Ўсьціновіч, Магілёў