Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


У маскоўскім выдавецтве "Яуза" выйшла кніга "Нашэсьце" з падзагалоўкам "Невядомая гісторыя вядомага прэзыдэнта", прысьвечаная гісторыі жыцьця, прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі, ажыцьцяўленьня ім сваіх паўнамоцтваў. Кніга падае ў натуралістычным выглядзе асобу кіраўніка Беларусі, а таксама падрабязнасьці самых скандальных падзеяў — зьнікненьня палітычных апанэнтаў, гандлю зброяй, непрыгожых бакоў прыватнага жыцьця сп. Лукашэнкі і ягонага атачэньня.

У кнізе "Нашэсьце" больш за 200 старонак, яна выйшла дастакова вялікім накладам — 5000 экземпяларў, аўтар — Уладзімер Мацікевіч. Выдавец паведамляе, што прозьвішча аўтара зьмененае, і што ён цяпер жыве за мяжою. Хто гэта такі, адгадаць цяжка, дэталі беларускага жыцьця ён ведае дакладна, хаця і не пазьбег некалькіх фактычных памылак у асьвятленьні агульнавядомых падзеяў. Жанр кнігі пазначаны як дакумэнтальна-мастацкая аповесьць, выдавец запэўнівае чытачоў, што ўсе зьвесткі праўдзівыя, заснаваныя на паказаньнях сьведак і дакумэнтах. Паводле прадмовы выдаўца, аўтар "апісвае сацыяльны, палітычны, псыхалягічны фэномэн асобы Лукашэнкі, асобы, якая няўмольна рухаецца да катастрофы", мэханізмы дзеяньняў ягонае каманды.

У анатацыі да кнігі зазначана, што колькі гадоў сьледчыя КГБ Беларусі тайна зьбіралі матэрыялы пра жыцьцё і дзейнасьць А.Лукашэнкі, і рызыкуючы жыцьцём, захавалі дакумэнты пра ягоныя таемныя апэрацыі.

У КГБ Беларусі, дзе ўжо прачыталі гэтую кнігу, абвяргаюць факт супрацоўніцтва сваіх сьледчых з аўтарам названае кнігі. Кіраўнік Цэнтру інфармацыі КГБ Аляксандар Бажанаў кажа, што такое нельга ўявіць і ў "страшным сьне":

(Бажанаў: ) "Я думаю, што гэта праява аднаго з аспэктаў інфармацыйнай вайны. Гэта ня першая спроба падобных выданьняў".

Аляксандар Бажанаў не выключае, што выдавецтва мае камэрцыйны інтарэс, таму і стварыла такі фантастычны твор, які ён назваў "палітычнай парнаграфіяй".

(Бажанаў: ) "Паказаны фантастычны адваротны бок людзей, якім прысвоілі прозьвішчы людзей, што займаюць пэўныя пасады ў нашай дзяржаве. Гэта брудная такая праца, але, у прынцыпе, рынак праглынае ўсё".

Пакуль КГБ не прыняў рашэньне пра нейкую распрацоўку факту распаўсюду гэтае кнігі, сам спадар Бажанаў купіў яе на адным з кніжных развалаў Менску. На думку супрацоўніка КГБ, ніхто распаўсюднікаў гэтай кнігі караць ня будзе, але калі нейкія газэты паспрабуюць яе перадрукваць, то за гэта можна будзе прыцягнуць іх да адказнасьці.

Сярод іншых прачытала гэтую кнігу і адная зь лідэраў БНФ Галіна Сямдзянава, сьведка ўзыходжаньня А.Лукашэнкі на ўладны Алімп. Нейкіх мастацкіх якасьцяў гэтай кніжкі яна не адзначае, затое лічыць яе праўдзівай.

(Сямдзянава: ) "Тое, што вось гэтая кніжка адлюстроўвае той стыль паводзінаў, які ў нас пануе ў вышэйшым эшалёне ўлады, — гэта дакладна. Калі я яе чытала — я чула гаворку паміжсобку гэтых асобаў, а гэта я мела няшчасьце чуць у жывым выглядзе, калі мы былі ў парлямэнце".

Галіна Сямдзянава кажа, што недакладнасьцяў у кнізе "Нашэсьце" амаль што няма, а калі і ёсьць, дык непрынцыповыя.

Валер Каліноўскі, Менск