Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


З ініцыятывы крычаўскага недзяржаўнага грамадзкага аб’яднаньня "Кантакт –цэнтар" жыхары ўсходніх раёнаў Магілёўшчыны змогуць пазнаёміцца зь літаратурнай творчасьцю сваіх землякоў. Гэтая грамадзкая арганізацыя пры канцы траўня выдала літаратурна-мастацкі альманах "Беларускі ўсход", які аб’яднаў творы больш як трыццаці магілёўцаў. Бальшыня зь іх напісаная на беларускай мове.

На працягу месяца актывісты "Кантакт-цэнтру" зьбіралі гумарэскі, вершы, апавяданьні, эсэ ў Крычаўскім, Чэрыкаўскім, Мсьціслаўскім, Слаўгарадзкім і іншых усходніх раёнах Магілёўскай вобласьці. Падчас збору твораў ініцыятарам выданьня альманаха актыўна дапамагалі прадстаўнікі мясцовых грамадзкіх аб’яднаньняў. Паводле старшыні аб’яднаньня "Кантакт-цэнтар" Лявона Сьвеціка, яны нават не чакалі, што ўва ўсходніх чарнобыльскіх раёнах ёсць столькі схільных да літаратурнай творчасьці людзей. Як паведамілі ў "Кантакт –цэнтры", яны і надалей зьбіраюцца працягваць гэтую справу.

Аляксандар Сердзюкоў, Магілёўская вобласьць