Общество


На прэсавай канфэрэнцыі ў рэстаране "Вэстфалія" кіраўніца дэлегацыі рабочай групы ў справах Беларусі Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ на просьбу журналістаў пракамэнтавала прапановы перайменаваць пасады ўсіх прэзыдэнтаў розных структураў у Беларусі, каб прэзыдэнтам называлі толькі Аляксандра Лукашэнку.

(Цапф: ) "Гэта выглядае, нібы вы зьбіраецеся мець тут караля ў наступны раз. Што, імя Лукашэнкі будзе друкавацца вялікімі літарамі ў афіцыйных газэтах? Але ж гэта вельмі падобнае на тое. Таму мая прапанова — зрабіце яго каралём, і ўсе іншыя могуць быць прэзыдэнтамі".

Юры Сьвірко, Менск
{banner_819}{banner_825}
-50%
-20%
-50%
-15%
-35%
-50%
0061324