Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Сёлетняя спроба ўладаў зьнішчыць беларускі ліцэй – далёка ня першая ў ягонай гісторыі. У 1997-1998 гадох ліцэй ужо быў на мяжы ліквідацыі.

Спачатку ўлады спрабавалі адабраць у навучэнцаў і выкладчыкаў будынак. Потым зьявіўся плян ўключыць ліцэй у больш шырокую адміністрацыйную структуру, пазбавіўшы яго самастойнасьці. Тады вучні і грамадзкасьць сталі на абарону ўнікальнай навучальнай установы. Масавыя акцыі, кампанія ў друку, публічныя звароты да ўладаў і ў міжнародныя арганізацыі – гэты супраціў прымусіў тады ўлады адступіць, выратаваў ліцэй. Зараз – новая спроба ліквідаваць "рассаднік" беларускасьці і вальнадумства.

Гэты крок цалкам стасуецца з кампаніяй ідэалягічнай апрацоўкі моладзі, якую зараз вядзе ўвесь дзяржаўны апарат і асабіста Аляксандар Лукашэнка. Сёньня, дарэчы, ён прыняў кіраўніка свайго "камсамолу" – першага сакратара ЦК Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі Міхаіла Арду. Сярод тэмаў, якія абмяркоўваліся падчас сустрэчы, было стварэньне пры БРСМ цэнтру працы з таленавітай моладзьдзю. Сапраўднае стаўленьне ўлады да гэтай самай таленавітай моладзі чарговы наступ на беларускі ліцэй дэманструе больш чым пераканаўча.

Юры Дракахруст, Прага