Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Яны тычацца ўзаемадзеяньня Беларусі з Парлямэнцкай Асамблеяй АБСЭ і іншымі міжнароднымі структурамі. Магчымасьць новых акцыяў абмяркоўвалася 27 траўня падчас сустрэчы адмысловай рабочай групы ПА АБСЭ ў справах Беларусі зь лідэрамі беларускай палітычнай апазыцыі.

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька гаворыць, што сябры дэлегацыі адмысловай рабочай групы зацікавіліся ініцыятывамі апазыцыі.

(Лябедзька: ) "Мы зрабілі некалькі канкрэтных прапановаў. Па-першае, увосень ініцыяваць правядзеньне Венскай тэхнічнай канфэрэнцыі ў справах Беларусі з удзелам усіх міжнародных арганізацыяў, якія зацікаўленыя ў вырашэньні беларускага пытаньня, каб выпрацаваць крытэрыі ацэнкі падрыхтоўкі й правядзеньня парлямэнцкіх выбараў. І гэта трэба рабіць загадзя, за год да самой выбарчай кампаніі. Другая прапанова, каб ПА АБСЭ правяла слуханьні ў пытаньні зьніклых. Такія слуханьні былі праведзеныя ў Страсбуру Парлямэнцкай асамблеяй Рады Эўропы. Зараз такая падрыхтоўка вядзецца і ў Эўрапарлямэнце. Лягічна, каб такая важкая міжнародная арганізацыя як ПА АБСЭ прыцягнула ўвагу сваіх дэпутатаў да гэтай праблемы. І трэцяя ініцыятыва — усё ж такі неабходна прыняць на сэсіі адмысловую рэзалюцыю ў справах Беларусі".

Размове з апазыцыяй папярэднічала сустрэча Уты Цапф зь сябрамі дэпутацкай групы "Рэспубліка" Сяргеем Скрабцом. Уладзімерам Парфяновічам, Валерыем Фраловым. Кіраўнік групы Сяргей Скрабец ацаніў размову, як цікавую і ўзаемакарысную.

(Скрабец: ) "Ута Цапф цікавілася агульным становішчам, пыталася, ці ёсьць у дэпутацкай групы "Рэспубліка" праблемы з выканаўчай уладаю. Мы паведалі ёй пра нашыя думкі й мары. На жаль, у парлямэнце на сяньняшні дзень склалася такая абстаноўка, што адных дэпутатаў улада падтрымлівае — дае ўзнагароды, пашаны, а на другіх — у гэты ж час заводзіць крымінальныя справы. Такім чынам нас спрабуюць разьяднаць. Але мы ўпэўненыя, што ўсё будзе наадварот".

Падчас размовы з кіраўніком Палаты прадстаўнікоў Вадзімам Паповым спадарыня Цапф вызначыла свае асабістыя прыярытэты ў беларускіх справах. Першы зь іх — правядзеньне парлямэнцкіх выбараў увосень наступнага году згодна зь міжнароднымі стандартамі. Ута Цапф паведаміла, што выбарчую праблему яна абмяркоўвала сёньня з Уралам Латыпавым і Лідзіяй Ярмошынай. На пытаньне, ці размаўлялі яны наконт зьмяненьня Выбарчага кодэксу, спадарыня Цапф адказала так:

(Цапф: ) "Мы не абмяркоўвалі рэалізацыю канкрэтных прапановаў, мы казалі пра неабходнасьць унясеньня гэтых паправак і належнай рэалізацыі закону на месцах".

Уладзімер Глод, Менск
,