Общество


Ад гэтага часу на Беларусі будзе забаронена гандляваць альбо аказваць паслугі без касавых апаратаў. Адмыслоўцы дзяржаўнага падаткавага камітэту лічаць, што такі захад паспрыяе выкараненьню прыхоўваньня ад падаткаабкладаньня даходаў, асабліва ў сфэры недзяржаўнага гандлю. Акрамя таго, плянуецца блякаваць несанкцыянаваны доступ да блёку памяці касавых апаратаў пасродкам аплямбаваньня іх нумараванымі плёмбамі. Цяпер - пры жаданьні - памяць касавага апарату можна "падкарэктаваць".

Радыё Рацыя