Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Адным з асноўных яе складнікаў стала даччыное прадпрыемства Мытнага камітэту пад назовам Белтаможсэрвіс.

Два гады таму Дзяржаўным мытным камітэтам было створана прадпрыемства - з мэтаю аказаньня платных паслугаў па мытным афармленьні тавараў - пад назовам "Белтаможсэрвіс". Нягледзячы на адсутнасьць мяжы з Расеяй, была ўтвораная ягоная віцебская філія з цэнтрам у Воршы. Дагэтуль, са словаў дырэктара філіі Анатоля Акуленкі, асноўным заняткам 60-ці яго падначаленых было афармленьне дакумэнтаў на вываз прадукцыі прадпрыемстваў Віцебскае вобласьці за мяжу. Але па зьвестках, што прагучалі з вуснаў прадстаўнікоў Мытні на апошніх аршанскіх судовых працэсах супраць прадпрыймальнікаў, цяпер віцебская філія Белтаможсэрвісу атрымала права гандляваць канфіскаваным на аршанскай мытні таварам.

Увогуле ж, сыстэма гандлю канфіскатам ужо дэталёва распрацаваная, і выглядае наступным чынам - па зыску Мытні суд выносіць рашэньне аб канфіскацыі тавару, пасьля чаго спэцыяльная Камісія, з удзелам прадстаўнікоў Мытні, Падаткавае інспэкцыі, Камітэту па фінансавых расьсьледаваньнях і гарвыканкаму, разьмяркоўвае тавар паміж 4 гандлёвымі арганізацыямі, адна зь якіх належыць Белтаможсэрвісу, а фактычна - той жа Мытні.

Але найболей пытаньняў з боку прадпрыймальнікаў, якім пагражаюць шырокімі санкцыямі - аж да канфіскацыі па вядомай пастанове Дзяржаўнага мытнага камітэту №55 -, выклікала працэдура ацэнкі выстаўленых на продаж канфіскаваных тавараў. Нажаль, адказу з боку Мытні, адносна крытэрыяў ацэнкі, яны не атрымалі. Прынамсі, сам начальнік аддзелу мытных расьсьледаваньняў Аршанскай мытні Пётар Марцішэўскі паведаміў, што модную скураную куртку, у якую ён быў апрануты, яму дала дзяржава.

Міхал Чарвінскі, Ворша

Радыё Рацыя