Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Акрамя загадкавай тлушчавай плеўкі й жоўта-карычневай пены, зь Беларусі ў літоўскую частку Нёману (Нямунасу) трапілі нафтапрадукты. МЗС Літвы выклікала беларускага амбасадара ў Вільні Ўладзімера Гаркуна па тлумачэньні, але дагэтуль як літоўскія, гэтак і беларускія адмыслоўцы ня могуць высьветліць паходжаньне таямнічага бруду.

Літоўскія дыпляматы ды эколягі распачалі ціск на Беларусь, каб спыніць забруджваньне сваёй найвялікшай ракі — Нямунаса. У Міністэрства замежных справаў Літвы нават выклікалі беларускага амбасадара Ўладзімера Гаркуна, бо гэты бруд трапіў у літоўскія воды зь беларускай часткі Нёману. Дыпляматычнае ведамства Літвы нагадала спадару Гаркуну, што аналягічная сытуацыя адбылася летась у лістападзе, калі ў рацэ таксама былі зафіксаваныя забруджваньні беларускага паходжаньня, аднак інфармацыю пра іх крыніцу й характар Вільня дагэтуль не атрымала.

Паводле загадчыка аддзелу водаў дэпартамэнту якасьці навакольнага асяродзьдзя адпаведнага міністэрства Літвы Раймондаса Сакалаўскаса, вада Нямунасу зьмяшчала тлушчаў і нафтапрадуктаў у 10 разоў больш за дапушчальныя нормы. На ўсёй паверхні літоўскай часткі Нёману можна было бачыць тлушчавую плеўку, а таксама жоўта-карычневую пену. На гэтым тыдні робіцца аналіз пробаў вады. Паводле спадара Сакалаўскаса, вельмі высокая верагоднасьць прамысловага паходжаньня гэтага бруду, а не біялягічнага, як сьцьвярджае беларускі бок.

(Сакалаўскас: ) "На сёньняшні дзень я, вядома, яшчэ ня ведаю. Мы так хутка атрымліваем толькі візуальныя вынікі. А лябараторны кантроль займае колькі дзён. Першы раз мы такое назіраем… Нават ня ведаю — ёсьць, мабыць, нейкая мажлівасьць, што гэты тлушч біялягічны, але растлумачыць паходжаньне такой колькасьці гэтага тлушчу немагчыма. А нафтапрадукты — ня можа быць, што недзе з-пад зямлі прарвала нафта".

Беларускі калега Раймондаса Сакалаўскаса — начальнік аддзелу дзяржаўнага кантролю за выкарыстаньнем водаў Міністэрства прыродных рэсурсаў і экалёгіі Ўладзімер Панасенка супакойвае:

(Панасенка: ) "Ужо ўчора-сёньня гэтая справа па сутнасьці спынілася. Аналізы ў цэлым і ў асноўным супадалі з аналізамі літоўскага боку. Мы дагэтуль дакладна адказаць ня можам, што гэта было. Гэта й забруджваньнем назваць нельга. Пена зьверху — хімія вады добрая… Горад Горадня п’е ваду з водазабору рачнога".

Атрымліваецца, што літоўцаў непакоіць нават выгляд рачной вады, а гарадзенцы яе спакойна п’юць. Спадар Панасенка заявіў, што беларускі бок прытрымліваецца думкі, нібыта ўсё забруджваньне — гэта прыродна-кліматычны чыньнік.

Але ён жа ня выключыў, што вінаватай можа быць іншая суседняя краіна:

(Панасенка: ) "Можа, нават Польшча, таму што ёсьць там у раёне Горадні невялікая рачулка, якая ўпадае ў Нёман і з Польшчы йдзе. Тэарэтычна яна можа забруджваць. Але ўвогуле рэспубліка адносіцца да водастваральных, то бок значная частка рачнога сьцёку на нашай тэрыторыі фармуецца. А трансгранічныя рэкі, якія да нас прыходзяць аднекуль, гэта і Сож, і Прыпяць з Украіны, і Дняпро, і Дзьвіна з Расеі".

Спадар Панасенка дадаў, што апошнім часам ані Расея, ані Ўкраіна беларускія рэкі не забруджвалі. А ці часта церпяць ад Беларусі літоўцы? Вось як адказвае на гэта Раймондас Сакалаўскас:

(Сакалаўскас: ) "У маёй практыцы за 10 гадоў гэта другі раз".

А яшчэ часам непрыемнасьці задараюцца на Заходняй Дзьвіне, якая ў Латвіі становіцца Даўгавай. Калі ў Віцебску летась адбылася аварыя гарадзкой каналізацыі й шмат бруду трапіла ў раку, латвійскія адмыслоўцы даведаліся пра гэта не ад беларускіх калегаў, а са старонак рыскай газэты "Дыэна". Хаця бруд да Рыгі не дайшоў, абурэньне ў Латвіі выклікала тое, што Беларусь пра гэтую аварыю нічога не паведаміла.

Юры Сьвірко, Менск