Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Там ён перадаў у дар Цэнтральнай бібліятэцы гораду кампутары ды літаратуру пра Злучаныя Штаты. У часе візыту ў Маладэчна Майкл Козак зрабіў некалькі заяваў: пра прыняцьцё "Акту пра дэмакратыю ў Беларусі", і пра магчымую рэакцыю ЗША на захады беларускіх уладаў з мэтаю працягнуць тэрмін прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў Аляксандра Лукашэнкі на трэці тэрмін.

Пра магчымае прыняцьцё "Акту пра дэмакратыю" Майкл Козак сказаў наступнае:

(Козак: ) "Асноўныя элемэнты "Акту пра дэмакратыю ў Беларусі" ўключаныя нашай Палатаю прадстаўнікоў і Ніжняй палатай парлямэнту ў "Акт пра дзяржаўныя выдаткі" на наступны год. І гэты большы заканадаўчы акт будзе прыняты. Але працэдура дастаткова працяглая. З-за таго, што вэрсіі Палаты прадстаўнікоў і Сэнату будуць адрозьнівацца, яны будуць вымушаныя весьці перамовы. Як я ведаю, Сэнат пакуль ня хоча ўлучаць элемэнты "Акту пра дэмакратыю ў Беларусі" ў большы заканадаўчы акт. Адным словам, цяжка прадказаць, што адбудзецца зь любым заканадаўчым актам у Кангрэсе. Думаю, важна, што гэты акт разглядаецца вельмі сур’ёзна абедзьвюма палатамі нашага Кангрэсу. І падтрымліваецца вельмі шырока абодвума бакамі. Гэта проста дэманструе высокі ўзровень занепакоенасьці, якую дэпутаты Кангрэсу ЗША маюць наконт сытуацыі ў Беларусі".

Пра магчымыя дзеяньні ўраду ЗША ў выпадку, калі беларускія ўлады пачнуць рабіць захады дзеля зьмены Канстытуцыі з мэтаю працягнуць прэзыдэнцкія паўнамоцтвы Аляксандра Лукашэнкі, спадар Козак сказаў наступнае:

(Козак: ) "Гэта справа беларусаў — прымаць рашэньні наконт рэчаў кшталту колькі тэрмінаў мусіць быць у прэзыдэнта, хто мусіць быць прэзыдэнтам і гэтак далей. Мы занепакоеныя тым, якая ёсьць сама выбарчая працэдура. Ці ёсьць у беларусаў добрая магчымасьць абмяркоўваць гэтыя пытаньні? Ці існуюць вольныя незалежныя мэдыі, ці могуць апанэнты выказваць сваё меркаваньне? Ці могуць не пагаджацца з поглядам уладаў? І калі адбываецца галасаваньне, ці лічацца галасы правільна? Сярод пытаньняў, якія дыскутуюцца, гэта найбольш галоўныя для Злучаных Штатаў і Эўразьвязу.

Усе мы гаворым, што трэба працаваць над удасканаленьнем выбарчага працэсу. Каб ён быў празрыстым і дакладным. Калі названыя працэсы такія, то якім бы ні было рашэньне, прынятае беларускімі грамадзянамі, мы будзем яго паважаць. Але мы мусім зрабіць так, каб гэта былі насамрэч рашэньні, прынятыя беларускімі грамадзянамі. Усімі, а ня некалькімі. Гэта, напэўна, самае фундамэнтальнае пытаньне".

Севярын Квяткоўскі, Менская вобласьць