Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Ураніцу сп. Гайкен наведаў Гарадзенскі ўнівэрсытэт імя Я.Купалы. Ён пабываў у грамадзкім аб’яднаньні "Ратуша", сустрэўся са старшынём гарвыканкаму Аляксандрам Антоненкам. Пасьля абеду адбылося спатканьне з журналістамі, прычым госьць колькі разоў падрэсьліваў, што гэта ня прэсавая канфэрэнцыя.

На ўчорашняй сустрэчы з кіраўніком аблвыканкаму Саўчанкам закраналася сытуацыя з аб’яднаньнем "Ратуша", якое ўлады вырашылі зьліквідаваць. Начальства да пытаньня падрыхтавалася загадзя. Гаворыць Эбэргарт Гайкен:

(Гайкен: ) "Сапраўды, я закрануў пытаньне "Ратушы" і папрасіў губэрнатара выказаць мне ягонае меркаваньне пра гэты выпадак. І я атрымаў юрыдычны адказ".

Прадстаўнік управы юстыцыі паведаміў госьцю, што "Ратуша" мае некалькі папярэджаньняў. Апошнія — за валоданьне рызографам без ліцэнзіі. Сёньня старшыня "Ратушы" Аляксандар Мілінкевіч патлумачыў сп. Гайкену, што паводле Закону за падобныя парушэньні закрыцьцё магчымае, але неабавязковае. Аднак улады заўжды ў такіх выпадках імкнуцца зьліквідаваць недзяржаўную арганізацыю.

Суд па ліквідацыі "Ратушы" распачнецца заўтра. Сп. Гайкен паведаміў гарадзенскім журналістам, што на судзе будзе прысутнічаць у якасьці назіральніка прадстаўнік офісу АБСЭ.

Сяргей Астраўцоў, Горадня
,