Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Візыт працягнецца два дні. У 16.15 распачалася сустрэча пасла Гайкена з кіраўніком аблвыканкаму Ўладзімерам Саўчанкам. Сёньня ў госьця была экскурсія ў Старым горадзе, у Горадні ён упершыню.

А 19-й гадзіне — неафіцыйны пункт праграмы — спатканьне з журналістамі закрытай газэты "Пагоня" ў памяшканьні рэдакцыі, затым — агульная вячэра зь Міколам Маркевічам і Паўлам Мажэйкам. Паводле галоўнага рэдактара "Пагоні" Маркевіча, ён хацеў расказаць госьцю пра лёс супрацоўнікаў газэты, пра тое, што ў горадзе немагчыма заснаваць новае выданьне, бо ўлады апошнія гады заўжды адмаўляюць.

Улады хацелі арганізаваць сустрэчу сп. Гайкена з журналістамі, але ў сьпіс трапілі адно прадстаўнікі афіцыйных мэдыяў. Таму заўтра старшыня місіі АБСЭ адмыслова спаткаецца з журналістамі недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі.

Назаўтра заплянавана наведваньне ім Гарадзенскага ўнівэрсытэту. Адбудзецца візыт да старшыні гарвыканкаму, а таксама спатканьне з супрацоўнікамі грамадзкага аб’яднаньня "Ратуша". Па маіх зьвестках, лёс "Ратушы" вельмі цікавіць сп. амбасадара. Дарэчы, у чацьвер пачнецца суд у справе ліквідацыі гэтага грамадзкага аб’яднаньня.

Сяргей Астраўцоў, Горадня