Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    272812345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272829303112
  • Популярное

Общество


Каб пасьпець да верасьня добраўпарадкаваць Пружаны, будаўнiкам загадалі працаваць круглыя суткi. Мiж тым падрыхтоўка да будучых "Дажынак" ужо зараз прыносiць мясцовым жыхарам шмат непрыемнасьцяў.

Зь нядаўняга часу жыхары Пружанаў прыдумалi свайму гораду новую назву — "Багдад". Раней малапрыкметны раённы цэнтар на Берасьцейшчыне пераўтварыўся ў велiзарную будаўнiчую пляцоўку, якую амаль штодня наведваюць чыноўнiкi самага рознага рангу. Усе работы па будаўнiцтву i добраўпарадкаваньню павiнныя быць скончаныя да пачатку верасьня, калi ў Пружанах пройдзе заплянаванае беларускiмi ўладамi сьвята "Дажынкi".

Жыхары гораду па-рознаму ўспрымаюць намаганьнi ўладаў добраўпарадкаваць Пружаны, бо гэта прыносiць iм шмат клопатаў.

(Спадар: ) "Некаторыя нязручнасьцi ёсьць для транспарта, а ёсьць i iншыя — учора адключылi гарачую ваду ў сувязi з заменай цеплатрасаў".

(Спадарыня: ) "З аднаго боку гэта — вельмi добра, а зь iншага — людзi вельмi засмучаныя, таму што ў нас вельмi шмат беспрацоўных, а ў Пружаны прывезьлi iншых рабочых працаваць. Тлумачаць гэта тым, што яны — адмыслоўцы".

(Спадар: ) "Рэканструкцыя гораду iдзе, але з-за гэтага затапiла шмат дамоў, пазрывалi парапеты… Людзi ня ведаюць куды скардзiцца! Хто будзе рабiць рамонт? Усе размахваюць рукамi… У людзей пагарэлi лядоўнi, тэлевiзары, праводку пазамыкала, мэблi няма".

Меркавалася, што з розных крынiцаў Пружанскi раён сёлета атрымае 195 мiльярдаў рублёў, зь якiх 105 мiльярдаў прызначаныя непасрэдна раённаму цэнтру. Ужо зараз вядома, што грошай будзе выдаткавана меней, але i iх будаўнiкi не пасьпеюць выкарыстаць да верасьня. Гэтая iнфармацыя зьдзiвiла кiраўнiка прэзыдэнцкай адмiнiстрацыi Ўрала Латыпава, якi наведаў Пружаны. Ён загадаў павялiчыць колькасьць будаўнiкоў з 600 да 4,5 тысяч чалавек i працаваць круглыя суткi.

Але мясцовыя жыхары цьвердзяць, што гэты загад выканаць пакуль немагчыма.

(Спадар: ) "Як працаваць, калi ў горадзе ноччу няма сьвятла? Паўсюдна паздымалi лiхтары. Горад горшы, чым Багдад".

Жыхароў Пружанаў таксама непакоiць, што праведзены ў лiхаманцы рамонт гарадзкiх камунiкацыяў будзе няякасным i празь некаторы час яны зноў прыйдуць у заняпад.

Алег Супрунюк, Берасьцейская вобласьць