Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY

Общество


Пасьля амаль двухмесячнага дасьледаваньня ўкраінскія ўлады ўсё ж увялі антыдэмпінгавыя захады да імпарту запалак беларускай вытворчасьці. Асабліва высокія мыты прадугледжаныя для запалак, што вырабляе камбінат аб’яднаньня "Гомельдрэў".

Антыдэмпінгавыя захады Ўкраіна ўвяла пакуль на 120 дзён. Для Расеі ўвазныя мыты мінімальныя — меней 9%. Прадукцыя з Балабанава наогул пад санкцыі не патрапіла.

А вось для беларускіх вытворцаў запалак мыты нашмат вышэйшыя. Пінскія запалкі на мяжы павінныя абкладацца мытамі амаль на 32% ад кошту, барысаўскія — 68%. Запалкі камбінату аб’яднання "Гомельдрэў" яшчэ вышэй — 95,7%.

Як паведамілі ў аб’яднаньні "Гомельдрэў", у сувязі з санкцыямі Ўкраіны беларускія міністэрствы эканомікі й замежных справаў правялі з вытворцамі запалак нараду, на якой разглядалі прапановы ўкраінскага боку пра ўстанаўленьне адзінага кошту на экспарт запалак.

Распавядае намесьнік дырэктара гомельскага фанэра-запалкавага камбінату аб’яднаньня "Гомельдэў" Віктар Гармашаў:

(Гармашаў: ) "На сёньня, каб адмяніць мыты, украінцы прапануюць Беларусі ўсталяваць агульны кошт на запалкі 6,5 даляраў за тысячу пачкаў. Такую прапанову выставіў дырэктар Ровенскай фабрыкі запалак. Паводле ягонай заявы і распачыналася антыдэмпінгавае дасьледаваньне. Мы б радыя прадаваць і за такі кошт. Але ведаючы ўкраінскі рынак, я разумею, што за такую цану мы запалкі там не прадамо. Гэта пацьвярджалі й іншыя нашыя вытворцы. Я прапаноўваў кошт 5 даляраў і 20 цэнтаў. Аб’ёмы, канечне, упадуць, бо расейцы маюць ва Ўкраіне пэўныя прэфэрэнцыі. Аднак рашэньне пакуль не прынялі. Патрэбны час".

Паводе словаў Віктара Гармашава, у траўні гамельчукі адправілі ва Ўкраіну толькі адзін вагон запалак. Раней за месяц адпраўлялі да пяці вагонаў запалак коштам 4 даляры і 80 цэнтаў за тысячу пачкаў.

Што будзе надалей, намесьнік дырэктара дакладна ня ведае. На камбінаце вырашана прабівацца з запалкамі на расейскі рынак і спрабаваць прадаваць запалкі ва Ўкраіне, праўда, коштам на 1 даляр вышэй, чым зараз.

Казімер Яноўскі, Гомель