Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


На аўтавакзале "Ўсходні" гэтыя працы ўжо завершаныя, на "Маскоўскім" — вядуцца, на "Цэнтральным" — плянуюцца. Пра гэта паведаміў у лісьце на адрас Таварыства беларускае мовы начальнік управы транспарту й сувязі Менгарвыканкаму спадар Сасноўскі. На трох галоўных аўтавакзалах сталіцы пабывала нашая карэспандэнтка.

Першым у маім маршруце быў той вакзал, на якім, паводле інфармацыі начальніка сталічнае ўправы транспарту, беларусізацыя ўжо завершаная.

(Голас дыктара: ) "…Заканчивается посадка в автобус по маршруту "Октябрьский". Время отправления — 13 часов. Автобус следует через Бобруйск, Паричи. Пассажиры с билетами на маршрут "Октябрьский" на 13 часов — пройдите на 5-ю платформу левого перрона".

Радыёабвесткі — не адзіная расейскамоўная інфармацыя на "Ўсходнім". Над галоўным уваходам у будынак вакзала вісіць ранейшая шыльда — "Восточный". Праўда, на дзьвярох сьвежай зялёнай фарбаю па-беларуску напісаная інфармацыя часу працы вакзала, а ўнутры памяшканьня — назовы касаў, даведачнае службы і шыльды паказальнікаў выхаду на пэроны. Шыльды назваў маршрутаў у раскладзе руху і на пляцоўках таксама беларускія. А вось на аўтобусах шыльды стракацяць дзьвюхмоўем.

Тое ж стракаценьне на шыльдах аўтобусаў і на "Маскоўскім", які, калі верыць інфармацыі менгарвыканкамаўскага чыноўніка, цяпер беларусізуецца. На мармуры галоўнага і бакавых уваходаў у вакзал красуюцца манумэнтальныя бронзавыя беларускія назовы, а інфармацыя для пасажыраў унутры будынку як візуальная, так і гукавая — толькі па-расейску.

(Голас дыктара: ) "На третью посадочную площадку будет подан автобус по маршруту "Логойск". Время отправления: 13 часов 15 минут".

Пабачыўшы і пачуўшы вынікі праведзеных працаў па беларусізацыі на "Ўсходнім" і "Маскоўскім" вакзалах, пабачаная і пачутая расейкамоўная інфармацыя на "Цэнтральным" ужо не зьдзівіла.

(Голас дыктара: ) "Автобус следует через Мир, Кореличи…"

Валянціна Аксак, Менск
0059072