Общество


15 траўня аб’яднаньне "Белтэлекам" паведаміла, што з папярэдняга дня (14 траўня) падвысіліся тарыфы на паслугі тэлефоннай і тэлеграфнай сувязі, радыёсувязі й дадатковыя паслугі. Падаражэньне ў сярэднім склала 20%. "Белтэлекам" тлумачыць гэты рост неабходнасьцю пазьбегнуць стратнасьці сваіх прадпрыемстваў.

Калі раней адна хвіліна размовы з Масквой з кватэрнага тэлефону паводле звычайнага тарыфу каштавала 375 рублёў, дык цяпер гэты тарыф вырас да 450 рублёў. Падаражэлі й міжгародныя размовы ўнутры Беларусі – патэлефанаваць зь Менску ў іншую вобласьць каштавала 25,4 рубля за хвіліну, а цяпер гэта каштуе 29,2 рубля.

Юры Сьвірко, Менск
Нужные услуги в нужный момент
{banner_819}{banner_825}
-50%
-40%
-30%
-10%
-44%
-25%
-25%
-20%