Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


Раніцай курапацкае ўрочышча наведалі актывісты грамадзкай ініцыятывы "За ўратаваньне мэмарыялу Курапаты".

Калі я ўранку прыехаў у Курапаты, сльядоў вандалаў ужо амаль не засталося. Пра тое, што суткі таму тут нарабілі невядомыя злачынцы, нагадваў толькі вывернуты зь зямлі жалезны крыж і пліта амэрыканскага мэмарыяльнага помніка пакладзеная на ранейшае месца, але адваротным бокам. Каля гэтай лаўкі Біла Клінтана я сустрэў мясцовую жыхарку спадарыню Тацяну. Вось што яна распавяла:

(Тацяна: ) "Учора я прыйшла ў Курапаты каб пабыць тут, паглядзець, што адбываецца. І пабачыла вельмі жудасную карціну. Вельмі шмат крыжоў было павалена, лаўка, якую калісьці прывез прэзыдэнт Амэрыкі, была ўся разьбітая. Невядомыя таксама паздымалі амаль усе шыльдачкі з паведамленьнем пра тое, што Курапаты ёсьць помнікам, які ахоўваецца дзяржавай. Людзі ўсё гэта бачылі, плакалі. Адзін стары прыйшоў нават з рыдлёўкай каб аднавіць крыж. Важна каб людзі бачылі, што адбываецца".

Трохі пазьней у Курапаты прыехалі прадстаўнікі грамадзкай ініцыятывы Вінцук Вячорка, Вацлаў Арэшка, Валянціна Трыгубовіч, Уладзімер Кішкурна, Аляксей Марачкін, аўтар рэстаўрацыі амэрыканскага помніка скульптар Алесь Шатэрнік і навуковы кіраўнік мэмарыялу Мая Кляшторная. Гаворыць актывіст ініцыятывы й лідэр партыі БНФ Вінцук Вячорка:

(Вячорка: ) "Вандалізм, на вялікі жаль, у любым грамадзтве бывае, але больш вандалізму ў грамадзтве, дзе афіцыйна практыкуецца бездухоўнасьць. У грамадзтве, дзе нацыянальныя сьвятыні зьневажаюцца самімі кіраўнікамі дзяржавы. Стаўленьне да Курапатаў — гэта лякмусавая паперка сутнасьці ўлады. Улада, якая цяпер прапанавала беларускаму народу дзяржаўную ідэалёгію ўсходняга эўразійства, гэта значыць — гатоўнасьці паміраць за дыктатара, натуральна абагаўляе эпоху сталінізму, і натуральна ня можа пагадзіцца з тым, што ёсьць Курапаты. Якія самім фактам свайго існаваньня грукаюць у нашыя сэрцы й крычаць — ніколі больш таталітарызму".

Актывісты курапацкай ініцыятывы паставілі на месца вывернутыя зь зямлі крыжы, а мастакі Алесь Шатэрнік і Аляксей Марачкін агледзелі пашкоджаны амэрыканскі помнік, які вандалы спрабавалі разьбіць на кавалкі. Гаворыць Алесь Шатэрнік:

(Шатэрнік: ) "Вельмі прыкра. Адзінае, ведаеце, што помнік ня зьнішчаны. Ён стаіць і будзе стаяць. Калі я яго аднаўляў, зрабіў трывалае такое мацаваньне між дзьвух частак. І нават тут бачым два вялізных камяні, якімі, здаецца, білі па гэтай пліце, але яна вытрымала. Аднак ёсьць невялікія пашкоджаньні, якія можна паправіць".

Ён таксама паведаміў, што зробіць адмысловую ўмацавальную канструкцыю, каб больш нікому не ўдалося зьнішчыць помнік.

Актывісты грамадзкай ініцыятывы лічаць, што пакуль улады ня зьменяць сваё абыякавае, а часам і варожае, стаўленьне да Курапатаў і не арганізуюць належную ахову помніка, на тэрыторыі мэмарыялу будуць працягвацца акты вандалізму.

Навуковая кіраўніца мэмарыялу Мая Кляшторная паведаміла, што пытаньне ахоўных зонаў Курапатаў будзе разглядаць навукова-мэтадычная рада Дэпартамэнту захаваньня гісторыка-культурнай спадчыны на паседжаньні 21 траўня.

Актывісты курапацкай ініцыятывы будуць патрабаваць ад уладаў лепшай аховы мэмарыялу. Актывісты КХП БНФ ужо зьвярнуліся да кіраўніцтва менскага раённага аддзелу міліцыі з патрабаваньнем распачаць крымінальную справу. Начальнік раённай міліцыі Валянцін Лапо паведаміў, што пакуль праводзіцца праверка ў гэтай справе.

Альгерд Невяроўскі, Менск