Рашэнне Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў пра пашырэнне тэрыторыі горада выклікала неадназначную рэакцыю ў "удзельнікаў" працэсу. Сённяшнія вяскоўцы, але будучыя гараджане не хочуць губляць магчымасці ільготнага крэдытавання, паступлення ў ВНУ і супраць павышэння падаткаў. Разам з тым пашырэнне абласнога цэнтра дае ім надзею на паляпшэнне камунікацыяў з горадам - яны спадзяюцца на паляпшэнне камунікацыі.