153 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Однушки» — от 170 долларов. Что сейчас происходит на рынке аренды квартир в Минске и что дальше
  2. Новые выборы уже в этом году и права человека. Парламентская ассамблея Совета Европы приняла резолюции по Беларуси
  3. Проект Суперлиги обернулся полным провалом. Турнир отменили, а клубы испортили себе репутацию
  4. Внимание: синоптики предупредили о резком ухудшении погоды
  5. Замглавы МИД Литвы: Посол США, не получившая белорусскую визу, возможно, временно будет проживать в Вильнюсе
  6. В Беларуси запретили продажу популярного печенья, которое было во многих магазинах. Что с ним не так
  7. Поцелуй молодой пары попал на фото TUT.BY. Что с ней стало спустя три года?
  8. Убита телохранителем, погиб от рук племянника. Как глав государств убивают на посту
  9. Точки над i. От назначенной на четверг встречи Лукашенко и Путина ждут судьбоносных решений
  10. «Все границы перешли!» Путин о «попытке госпереворота и убийства Лукашенко» в Беларуси
  11. В Минске заметили эксклюзивный внедорожник с клиренсом полметра и ценой почти полмиллиона евро
  12. Прорыв трубы в Чижовке: затопленная дорога, проблемы с водой в трех районах Минска и поврежденный газопровод
  13. Акции в поддержку Навального в России: задержаны более 1600 человек
  14. Самая красивая пара современной «фигурки»: выиграли ЧМ и счастливы вместе вне льда
  15. Белорусы жалуются на задержку пенсий и пособий. В Минтруда пояснили, в чем дело
  16. Помните, в Жодино милиционер ударил женщину? На одну из участниц той истории завели дело
  17. Покупатель с 50 тысячами долларов — король на рынке квартир в Минске. А королю не нужно спешить
  18. Украина возбудила антидемпинговые расследования по крахмалу и рубероиду на фоне угроз Лукашенко
  19. Провизор дает шесть простых советов, которые помогут вам сэкономить на лекарствах
  20. МИД недоумевает по поводу заявления Литвы о возможной аккредитации посла США в Беларуси
  21. Как самому недорого создать эффектный сад без помощи ландшафтного дизайнера. Вот простые советы
  22. «Остеопороз может привести к инвалидности». Поговорили с врачом о еще одной эпидемии 21-го века
  23. В Оршанском РУВД в кабинете нашли тело сотрудника милиции. СК проводит проверку
  24. Гинеколог — о заболевании, которое может не иметь симптомов и при этом мешать женщине родить
  25. Санэпидемслужба Минска рекомендует жителям трех районов не пить водопроводную воду
  26. В Минздраве рассказали о количестве привившихся от коронавируса и поствакцинальных реакциях
  27. «Покойный пролежал в доме 2 месяца». История Леонида, который убирает квартиры после смерти
  28. КГБ: по «делу о госперевороте» обвинения предъявлены четырем лицам. Все они дают признательные показания
  29. Пособие на погребение снова сократилось. В ФСЗН рассказали, сколько оно сейчас составляет
  30. Вводят новшества по валютному рынку. Что они означают для белорусов


Леанід Лахманенка,

Бартэніха — гэта тарфяное радовішча ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Шмат гадоў назад ў выніку бяздумнай меліярацыі, а затым інтэнсіўнай эксплуатацыі (тут здабываўся торф на паліва і для вытворчасці ўгнаенняў) балота фактычна ператварылася ў пустэльню, якая нагадвала ці то месяцовы, ці то марсіянскі ландшафт. Шматлікія расліны і птушкі, якія некалі насялялі Бартэніху ў гэтай па-свойму ўнікальнай балотнай экасістэме, зніклі. Засталася велізарная шэра-чорная пляма з раскіданымі там-сям карчамі. З тарфяніка сышла вада, а за ёй — флора і фаўна.

5 гадоў таму пачалося паступовае адраджэнне Бартэніхі.

Тады, у 2006 годзе, прадстаўнікі Беларусі сумесна з Праграмай развіцця ААН і Глабальным экалагічным фондам (ГЭФ) распачалі ажыццяўленне сумеснага праекта па аднаўленню тарфянікаў, якія падвергліся дэградацыі ў выніку іх прамысловай або сельскагаспадарчай эксплуатацыі. І гэта праца пачалася менавіта з Бартэніхі. На працягу некалькіх гадоў у рамках праекта было адноўлена 28 200 гектараў тарфяных балот, якія складаюць каля 6,4 працэнта тэрыторыі парушаных тарфянікаў усёй краіны. Мэта праекта — аднавіць былую багатую біялагічную разнастайнасць, якая раней існавала на гэтых землях, а таксама зменшыць уздзеянне на клімат у выніку выкідаў газу СО2 у атмасферу.

Таму за адраджэннем Бартэніхі ўважліва сачылі і ў Мінску, і Нью-Ёрку, і ў Лондане. Усіх цікавіла: што ж атрымаецца? Гэтая цікаўнасць зразумелая. Каля трэцяй часткі сусветных запасаў глебавага вугляроду знаходзіцца ў тарфяніках, што робіць іх адным з найбуйнейшых на планеце вугляродных сховішчаў. А сухія балоты ў час вельмі небяспечных тарфяных пажараў вызваляюць у атмасферу да 235 тысяч тон СО2 штогод. Дарэчы, выдаткі на ажыццяўленне гэтага балотнага праекта ў Беларусі вагаліся ў межах ад 50 да 100 амерыканскіх долараў на адзін гектар. Першыя два-тры гады нічога прыкметнага на балоце не адбывалася. Пасля будаўніцтва чатырох шлюзаў і некалькіх перамычак Бартэніху зноў забалоцілі і балота ператварылася ў вялікую чорную лужыну. І толькі на зыходзе трэцяга года тут можна было назіраць першыя прыкметы жыцця: з'явіліся расліны, вярнуліся птушкі. Экасістэма балота паступова аднаўлялася. Сюды сталі вяртацца нават жывёлы. Тарфяныя пажары, страты ад якіх складалі да 1,5 мільёна долараў ЗША штогод, практычна спыніліся. Адноўленыя балотныя ўгоддзі ствараюць спрыяльныя ўмовы для палявання, рыбалоўства, збору ягад і лекавых раслін мясцовымі жыхарамі, а таксама адкрываюць новыя магчымасці для арганізацыі экалагічнага турызму.



Поспех праекта на Бартэнісе быў паўтораны на іншых парушаных балотах Беларусі. А летась у кастрычніку ў японскім горадзе Нагоя на Х канферэнцыі па біялагічнай разнастайнасці праект быў прадстаўлены як даволі паспяховая і ўнікальная мадэль аховы дзікай прыроды. Дарэчы, аб гэтым нядаўна гаварыў на міжнародным семінары ў Мінску, які быў прысвечаны аднаўленню балот Беларусі, кіраўнік прадстаўніцтва ААН у Беларусі Антоніус Брук.

На думку афіцыйных прадстаўнікоў нашай краіны, такая сусветная цікаўнасць да беларускага досведу па ўзнаўленні, захаванні і ўстойлівым выкарыстанні дэградаваных тарфяных глеб і парушаных балот невыпадковая. Больш за тое, міжнародныя арганізацыі гатовы ўкладваць новыя сродкі ў нашы балоты. Намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Анатоль Ліс паведаміў, што Глабальны экалагічны фонд гатовы фінансаваць новы праект па ўстойлівым выкарыстанні натуральных балот і парушаных тарфяных глеб у Беларусі. Паводле яго слоў, фондам падтрымана праектная прапанова Мінпрыроды новага міжнароднага праекту па выкарыстанні асушаных тарфянікаў. Гэта дазволіць захаваць унікальную біяразнастайнасць беларускай прыроды, звесці да мінімуму магчымасць узнікнення пажараў на балотах, а таксама скараціць выкіды ў паветра парніковых газаў.

Як вядома, Беларусь валодае значнымі водна-балотнымі рэсурсамі, шмат робіць для іх захавання. Асаблівую глабальную значнасць маюць нізінныя балоты Беларусі, дзе жывуць рэдкія птушкі, унесеныя ў "Чырвоную кнігу".
 
-20%
-50%
-20%
-5%
-15%
-50%
-10%
-21%
-23%
-50%
-20%
-35%
-25%