Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытанні дадаткі ў законы аб грамадзкіх аб’яднаньнях і палітычных партыях. Гэтыя папраўкі прадугледжваюць магчымасьць ліквідацыі партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў у выпадку аднаразовага грубага парушэньня заканадаўства аб масавых акцыях, калі адказныя за іх правядзеньня ня здолелі забясьпечыць парадак падчас акцыі.

Законапраект базуецца на прэзыдэнцкім дэкрэце, ён быў прапанаваны Міністэрствам юстыцыі. Дэпутаты двойчы на мінулых сэсіях разглядалі гэты законапраект, але прыняты ён быў толькі цяпер.

Падчас спрэчак дэпутат Іван Пашкевіч назваў прапанаваныя дадаткі канфрантацыйнымі й шкоднымі. Дэпутат Кучынскі адзначыў, што закон выгадны чыноўнікам, якія хочуць, не выходзячы з кабінэту, забараняць дзейнасьць людзей, якія ім не падабаюцца.

Юры Дракахруст, Прага