Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Популярное

Общество


Гэтая заява стала адказам на нядаўняе выказваньне міністра абароны Расеі Сяргея Іванова, што з часам стварэньне такога супольнага войска магчымае. Леанід Мальцаў патлумачыў, што ўспрымае меркаваньне расейскага калегі як прагноз, які можа зьдзейсьніцца ў выпадку прыняцьця палітычных рашэньняў. Міністар абароны Беларусі падкрэсьліў, што войскі, якія ўваходзяць у рэгіянальную беларуска-расейскую вайсковую групоўку, што існуе цяпер, падпарадкоўваюцца нацыянальным камандаваньням.

Леанід Мальцаў таксама заявіў, што ў выпадку разьмяшчэньня на тэрыторыі Польшчы новых ваенных кантынгентаў НАТО, Беларусь зробіць "адпаведныя захады". Разам з тым міністар дадаў, што зьяўленьне трох самалётаў НАТО ў Польшчы не пацягне неадкладных крокаў у адказ з боку Беларусі.

Паводле Леаніда Мальцава, неабходна дамагацца, каб на межах ўвогуле не было ўзброеных фармаваньняў. Ён патлумачыў, што Беларусь выступае ня толькі супраць таго, каб у сумежных краінах ствараліся новыя групоўкі замежных дзяржаваў, але і нарошчваліся іх уласныя.

Юры Дракахруст, Прага