Каля 70 чалавек з розных куткоў Беларусі прайшлі шлях з Віцебска ў Полацк падчас 17-й грэка-каталіцкай пілігрымкі, прысвечанай памяці манахаў-базыльянаў, забітых у 1705 годзе ў полацкім храме Святой Сафіі.
У мінулую суботу пілігрымы дасягнулі мэты свайго шляху і памаліліся ў Сафійскім саборы. Вернікі імкнуцца звярнуць увагу на трагічныя старонкі беларускай гісторыі і ўзносяць малітвы за тое, каб полацкія пакутнікі былі далучаны да афіцыйных святых. Як распавёў святар з Віцебска айцец Зміцер (Грышан), удзельнікі пілігрымкі, сярод якіх былі людзі розных узростаў, годна вытрымлівалі цяжкасці, умацоўваючы дух і веру.
– Часам здавалася, што нехта не зможа прадоўжыць шлях, але пасля літургіі і прычасця ён ішоў наперад, спазнаючы магутнасць сілы, якую пасылае нам Гасподзь. Без духоўнага памкнення і малітвы такое немагчыма, – зазначыў айцец Зміцер. За спрыянне паломнікам ён падзякаваў уладам, якія арганізавалі суправаджэнне ДАІ і хуткай дапамогі.
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY