Поддержать TUT.BY
145 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Фокусируюсь на великой цели по примеру Маска». Как сын Израилевича попал в список «Форбс»
  2. «Самая длинная 16 сантиметров». Дома у минчанки живут 34 улитки. Смотрите, какие они красивые
  3. «Побелка деревьев весной — пережиток советского прошлого». Эксперт рассказал все о побелке сада
  4. Украина ввела дополнительные ограничения на границе с Беларусью
  5. Минлесхоз объяснил, почему доски в Беларуси подорожали в два раза
  6. Это последние дни, за которыми что-то наступит. Чалый рассуждает о настроениях разных белорусов
  7. Минздрав временно запретил ввозить и продавать в Беларуси некоторую продукцию NIVEA. Что говорит торговля?
  8. Секондам запретили продавать новые вещи. Как рынок б/у одежды отреагировал на нововведение
  9. Польша опровергла сообщение Минобороны Беларуси о нарушении границы
  10. Купаловский восстановит поставленный 20 лет назад спектакль. Названы фамилии новых актеров
  11. Euronews прокомментировал прекращение вещания в Беларуси
  12. Умер «песняр» Леонид Борткевич
  13. «На претензии отвечали: „Вам что, жалко?“». Как Gastrofest боролся с клонами фестиваля
  14. «Мне говорили: «Лучше бы ты мужа нашла и варила ему борщи!». История молодой трактористки Наташи
  15. КГБ сообщил о задержании Костусева и Федуты «по подозрению в совершении преступления»
  16. «Все больше откусывают парк». Как там стройка Национального стадиона и чем она тревожит местных
  17. «Пари Сен-Жермен» выбил «Баварию» из Лиги чемпионов
  18. Товар исчезнет с полок? А есть шанс, что вернется? Про запрет по NIVEA — в простых вопросах и ответах
  19. «Самое благоприятное время для продавцов». Что происходит на вторичном рынке квартир в Минске
  20. «Когда умирают такие люди, говорят, что уходит эпоха». Друзья и коллеги — о «песняре» Леониде Борткевиче
  21. Дом под Осиповичами, в который въехала ракетная установка, отремонтировали. Военные и жильцы рассказали как
  22. Третья волна. В Беларуси растет количество заразившихся COVID-19 и пациентов с тяжелыми пневмониями
  23. Герасименя продала на аукционе золотую медаль чемпионата мира
  24. Цена биткоина впервые в истории превысила 62 тысячи долларов за монету
  25. Известный ученый оказался в эмиграции, а Федута с Костусевым — в КГБ. Что происходило в стране 13 апреля
  26. Немецкая компания сообщила о приостановке сотрудничества с «Гродно Азотом»
  27. Уролог объясняет, как не пропустить признаки одного из самых частых заболеваний почек
  28. Как река превращается в море. Большая вода на Полесье
  29. Биатлонистка Сола честно рассказала о позиции, народной любви и собственном гнездышке в Новой Боровой
  30. «В Беларуси не ценил того, что имел». Физик отчислился из БГУ и изучает бозон Хиггса в Германии


Кастусь ЛАШКЕВІЧ,

20 год мы жывем у самастойнай краіне, але за гэты час улады Беларусі так і не вызначыліся з асноватворнымі прынцыпамі нацыянальнай незалежнасці. Абсурд, але за два дзесяцігоддзі ў краіне не з'явілася, па сутнасці, ніводнага годнага помніка айцам Вялікага Княства Літоўскага - сярэднявечнай беларускай дзяржавы, гісторыі якой прысвечана не адна глава школьных падручнікаў.    

Інфармацыя пра намер ўладаў ўсталяваць у Лідзе помнік вялікаму князю літоўскаму Гедыміну ўпершыню з’явілася яшчэ ў 2005 годзе. Менавіта на загад Гедыміна ў старажытным горадзе ў 1323 годзе быў пабудаваны славуты аднайменны замак.

У 2007-м тагачасны старшыня Лідскага райвыканкаму Андрэй Худык спрабаваў зацікавіць планамі стварэння бронзавага помніка, на які не хапала грошай, генконсула Літвы ў Гродне (Гедымін - заснавальнік Вільні). Казалі, на стале ў раённага кіраўніка нават стаяла бронзавая мадэль коннага помніка князю. Але манумент слыннай асобе беларускай гісторыі не з’явіўся дасюль. Чаму?

Начальнік аддзела культуры Лідскага райвыканкаму Уладзімір Самсонаў распавёў TUT.BY, што ад гэтай ідэі ніхто не адмаўляўся, але канкрэтныя праекты пакуль не разглядаліся.

“Гэта складанае пытанне. Ёсць пэўныя праектныя прапановы, але трэба абвесціць тэндэр, атрымаць дазвол Міністэрства культуры... Маюцца цяжкасці і са сродкамі. Паводле ранейшых падлікаў, кошт помніка ацэньваўся ў 100 тысяч долараў. Цяпер, відаць, зусім іншая цана на матэрыялы. Але помнік у горадзе просіцца. У бліжэйшыя паўгода-год завершыцца рэканструкцыя замка і тады вернемся да гэтага праекта”, — адзначыў Самсонаў. Пры гэтым ён паведаміў, што нядаўна ў іх змяніўся старшыня райвыканкаму, і з новым начальнікам “гэтую ідэю яшчэ не абмяркоўвалі”.

У той жа час, у горадзе у апошнія два гады з’явіліся помнікі лазеншчыку, савецкаму камандзіровачнаму, быў адрэстаўраваны неўміручы Ленін. Няўжо, на няўцямныя фігуркі грошы ёсць, а на Гедыміна - няма?

Уладзімір Самсонаў запэўнівае, што паміж гэтымі праектамі ніхто не выбіраў. “Тое, што вы назвалі — малыя архітэктурныя формы. Іх ўсталявалі адмыслова да “Дажынак-2010”, каб упрыгожыць гарадскі ландшафт. Але ні ў якім разе не наўзамен Гедыміну”, — сцвярджае начальнік аддзела культуры Лідскага райвыканкаму.

Фота: Travelpod.com
Помнік Гедыміну на цэнтральнай плошчы Вільні. Фота: Travelpod.com

Зусім нядаўна TUT.BY распавядаў аб вельмі падобнай сітуацыі з помнікам заснавальніку Вялікага Княства Літоўскага каралю Міндоўгу ў Наваградку. Тамтэйшыя ўлады і Міністэрства культуры папярэдне далі дабро праекту мінскага скульптара Генадзя Буралкіна, які прадугледжваў стварэнне пяціметровай бронзавай постаці Міндоўга на кані з каменным пастаментам.

Адкрыццё помніка спачатку планавалася на 2009 год, потым — на 2010-ты. Аднак, як і з Гедымінам ў Лідзе, пытанне падвісла ў паветры. Тады кошт манумента ацэньваўся ў 400-450 млн рублёў. Каб сабраць гэтую суму, наваградскія ўлады адкрылі дабрачынны рахунак, заклікаўшы ўсіх неабыякавых пералічыць хто колькі можа. Але за два гады на будаўніцтва помніка нацыянальнаму герою было пералічана ўсяго 14 млн рублёў. Дзяржава ж грошай не знайшла.

Літоўскі прыклад

Сёлета спаўняецца 20 год дзяржаўнай незалежнасці, але за гэты час улады Беларусі так і не вызначыліся з асноватворнымі прынцыпамі нацыянальнай незалежнасці. Мінск з яго цыклапічнымі ленінымі-калінінымі-дзяржынскімі быў і застаецца апалагетам савецкасці, а не сімвалам незалежнасці. Тым часам, у краіне не з'явілася, па сутнасці, ніводнага годнага помніка айцам Вялікага Княства Літоўскага - сярэднявечнай беларускай дзяржавы, гісторыі якой прысвечана не адна глава школьных падручнікаў. Можна, канечне, узгадаць скандальны помнік 1000-годдзю Брэста з фігурамі Вітаўта і Радзівіла Чорнага, помнік канцлеру Льву Сапегу ў Лепелі ці таму ж Вітаўту ў вёсцы Пялеса Воранаўскага раёна на Гродзеншчыне. Але маштаб не той.

Пакуль беларусы рэстаўруюць леніных, вяртаюць сталіных ды праз гады плачуцца пра адсутнасць сродкаў на ўвекавечванне памяці нацыянальных герояў, літоўцы даўно стварылі на сваіх вуліцах іх пантэон. Блізкая нам ва ўсіх сэнсах Вільня з велічнымі манументамі Міндоўгу і Гедыміну таму прыклад.
-99%
-5%
-15%
-40%
-10%
-5%
-50%
-20%
-30%
-10%