Візы брытанскіх журналістаў былі ануляваныя беларускім МЗС.
Аб немагчымасці прыехаць на Беларусь 3 ліпеня журналістам брытанскага тэлеканалу ВВС паведамілі супрацоўнікі беларускай амбасады ў Лондане.
Нік Стардзі (Nick Sturdee) і Люсі Эш (Lucy Ash) мелі адкрытыя візы і акрэдытацыю пры МЗС Беларусі. Яны планавалі наведаць краіну на Дзень Незалежнасці. Але ў панядзелак, 27 чэрвеня, ім патэлефанавалі прадстаўнікі Амбасады Беларусі ў Лондане і сказалі, что МЗС вырашыў ануляваць іх візы.
Аб прычынах такога рашэння ні амбасада, ні МЗС нічога не паведамляюць, падкрэсліваючы, што маюць права не тлумачыць сваіх крокаў. Журналістам таксама параілі не звяртацца па беларускую візу ў бліжэйшым будучым.
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY