Поддержать TUT.BY
143 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Оценивает по походке. История бывшего балетмейстера, который в 74 года работает фитнес-тренером
  2. С осторожным оптимизмом. Как безвизовый Гродно, потерявший туристов и деньги, ждет новый сезон
  3. СМИ опубликовали разговоры подозреваемого по делу MH17 в день трагедии
  4. Роман одного из самых известных белорусских писателей отправили на экспертизу
  5. «Этот магазин для всех». В Минске открывается гастромаркет FishFood, где закупаются рестораны
  6. Крупных промышленных должников собрались оздоравливать через спецагентство
  7. Референдум в Кыргызстане: страна становится президентской республикой
  8. БАТЭ в скандальном матче сумел уйти от поражения, «Шахтер» на 4 очка оторвался от преследователей
  9. 15 жертв, более 400 пострадавших. 10 лет назад произошел теракт в минском метро
  10. Топ-10 самых популярных подержанных авто в стране. Какие на них цены?
  11. Врач объясняет, откуда берется шум в ушах и как от него избавиться
  12. За сутки в Беларуси зарегистрировано 1175 новых случаев COVID-19
  13. Глава Минска задумался об отказе от участков под паркинги у МКАД. И вот почему он прав
  14. История одного фото. Как машинист метро и его коллеги помогали пассажирам после взрыва 11 апреля 2011 года
  15. «Семь лет врачи думали, что симулирую». История Анжелики, которая больна дистрофической миотонией
  16. «У Лукашенко нет опоры в госаппарате». Латушко рассказал про новые санкции и транзит власти
  17. «Чем ниже спускаешься, тем больше горя». Жители домов над «Октябрьской» — о теракте в метро и фото, сделанных сразу после взрыва
  18. Владимир Макей: «Сегодня никто не спорит, что Александр Лукашенко выиграл выборы»
  19. «Письма Шрёдингера» и рассказы в неволе. Максим Знак в заключении написал более сотни произведений
  20. Закроем наши посольства там, где они не приносят отдачи? С кем мы успешно торгуем, а с кем — просто дружим
  21. Полчаса процедуры, два дня страданий. Как я сделала прививку от коронавируса
  22. Какие курсы доллара и евро установили обменники на выходные
  23. Я живу в 25 км от центра Европы. Как семья на хуторе в глуши среди леса делает сыры по рецептам ВКЛ
  24. Пассажиры автобуса, которых не пустили в Украину из-за поддельных ПЦР-тестов, рассказали подробности
  25. «Запретили пить, курить и заниматься музыкой. Он спросил, зачем тогда жить». Вышла биография культового белорусского музыканта
  26. Как не пропустить рак легкого? Главное о здоровье за неделю
  27. «Радость — лучшее лекарство». Витебский бизнесмен начал рисовать 3 года назад, когда заболел раком
  28. Автозадачка на выходные. Простая ситуация на перекрестке, но мало кто справится
  29. «Джинн злобно загоняется в бутылку». Большое интервью с многолетним журналистом президентского пула
  30. Прокурор: Протесты в Беларуси начались и из-за блогеров из Бреста. Обвиняемых лишили слова в суде


Яўген ВАЛОШЫН,

Журналіст "Звязды" памераўся ростам са знойдзеным старажытным чалавекам на могільніку ля вёскі Паставічы Старадарожскага раёна. Як аказалася, курганы дзясятага стагоддзя пад кіраўніцтвам прафесійнага археолага раскопваюць звычайныя школьнікі. Пра дзівосныя знаходкі, якія ляжаць у старажытных курганах, чытайце ў гэтым матэрыяле. 

— Адзін з курганоў абы-як зруйнавалі "чорныя капальнікі": напэўна, шукалі золата , — абураецца аўтарытэтны беларускі археолаг Алег Вільгельмавіч ІОЎ, старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Ён кіруе працэсам раскопак. — У народзе гэтыя курганы памылкова называюць "шведскімі" альбо "французскімі" могілкамі. Маўляў, тут пахаваны ваяры з войска Напалеона альбо шведскага караля. А ў магілах разам з нябожчыкамі — золата...

Алег Вільгельмавіч паказвае адзін пашкоджаны курган, які няўмела раздзярбанілі рыдлёўкамі, і другі, дзе нару прарыла шкадлівая ліса.

Аднак большасць курганоў на могільніку — некранутыя. Імі і займаюцца школьнікі, якім па 13-14 гадоў.

— Адразу курган дзелім на сектары. Нябожчыка клалі галавой туды, дзе заходзіць сонца, дзе сканчаецца жыццё, на Захад. Арыентуемся па компасе, — апісвае тэхналогію археалагічных раскопак дзевяцікласнік Паша. — Далей ачышчаем курган ад моху, потым слой за слоем паціху здымаем зямлю. Спачатку рыдлёўкамі, потым пераходзім на сапёркі, калі ўжо амаль дакапаліся да канца, бярэм шкрабкі. А калі дайшлі да костак, бяром шчотачку і вельмі асцярожна ачышчаем іх ад зямлі...

Мяне вядуць да ўжо разабранага па ўсіх тэхналогіях кургана. Тое, што я пабачыў, спачатку не ўклалася ў галаве — цэласны шкілет дрыгавіча, быццам загінуў чалавек не тысячу гадоў таму, а якія 20.

Адкапаны дрыгавіч аказаўся мужчынам сярэдняга росту

Старадаўні ваяр, косткам якога пад 1000 гадоў, трывала ляжаў у беларускім пяску. І толькі чэрап яго не меў цэласнай формы. Магчыма старажытнага чалавека забілі сякерай па галаве. Ці нават сякеркай. Такая ж самая, невялікая, амаль мініяцюрная, зброя ляжала побач з ваяром у кургане.

Гэта ўніверсальная сякера, — аглядае знаходку археолаг Алег Іоў, паказваючы на так званую "бародку" і "шчочкі". — Выключна баявая сякера была яшчэ меншай. Бо па ворагу было патрэбна як мага хутчэй нанесці ўдар, каб самому не загінуць. А ці магчыма гэта зрабіць, калі ў цябе занадта ўважыстая зброя?..

Якіх жа памераў сам ваяр? Аглядаю шкілет, гляджу на вымяральную лінейку і дзіўлюся: дрыгавіч быў пад 170 сантыметраў росту, нямногім ніжэйшы за мяне, сучаснага чалавека. Алег Вільгельмавіч патлумачыў, што далёка не ўсе старажытныя людзі былі дробнымі. Многія знойдзеныя шкілеты дрыгавічоў сведчаць, што і сёння гэтых мужчын не назвалі б малымі.

— А як косткі маглі захавацца за, страшна сказаць, 10 стагоддзяў? — усё ніяк не адчаплюся я ад археолага.

— Гэта залежыць ад таго, ці малады чалавек тут пахаваны, ці быў ён здаровы пры жыцці. А ў тыя часы захварэў ты на апендыцыт — і фініш. Таму не заўсёды шкілет захоўваецца ў такім жа добрым выглядзе.

— А што цяпер будзе з косткамі? Адкапаныя, яны, напэўна, могуць хутка спарахнець...

— Косткі будуць засыпаны ў курган назад, а чэрап будзе перададзены на даследаванне, апрацаваны спецыяльным клеевым растворам. Сучасныя тэхналогіі дазваляюць даведацца не толькі пра тое, у якім узросце быў чалавек, але і нават пра тое, як ён выглядаў.

Проста развітацца з дрыгавічом, якому 1000 гадоў, я не змог. Тым больш пасля таго, як прысутныя распавялі аб знаёмых замежных археолагах, якія, раскопваючы падобныя аб'екты, фатаграфуюцца са шкілетамі нібы з сябрамі. У археалагічных тусоўках нічога дзікунскага ў гэтым не бачаць.

Прайшоў падобны фотарытуал і я. Заадно памераўшы сярэбраны пярсцёнак ваяра, які таксама знайшлі ў кургане.

Курганны могільнік мог быць беззваротна знішчаны

У археалагічным летніку ля вёскі Паставічы раскопкамі займаюцца 34 школьнікі, чатыры выхавальнікі і медсястра. Нават такога складу ўдзельнікаў хапіла для таго, каб зладзіць звышкаштоўную даследвальніцкую працу.

Хоць могільнік гэты мог быць беззваротна знішчаны, але за яго зачапіўся старадарожскі краязнаўца і настаўнік гісторыі Віталь Юрэвіч.

— Афіцыйная шыльдачка аб тым, што гэты аб'ект мае гістарычную каштоўнасць, з'явілася літаральна летась, незадоўга да таго, як пачаліся раскопкі. Хоць гэта месца было зафіксавана яшчэ ў 1979 годзе. Прыязджала археолаг Каробушкіна, — распавядае спадар Віталь. — Былі і іншыя зафіксаваныя гарадзішчы, могільнікі. Але за імі ніхто не сачыў. Якраз на іх садзілі малады лес, палеткі распрацоўвалі.

У асноўным тут усе пахаванні дрыгавіцкія. Летась былі раскапаны тры курганы. Быў знойдзены сярэбраны пярсцёнак. Археолаг Алег Іоў сцвярджае, што ён быў прывезены з Арабскага Халіфата, прычым вельмі высокай якасці. Неабавязкова тут павінны быць тоны золата. Затое цяпер мы ведаем, якія людзі тут былі, як яны жылі. Магчыма, мы працягнем раскопкі і ў наступным годзе, хоць гэта няпроста, хапае складанасцяў, у тым ліку і фінансавых.

— Спадар Віталь, няўжо на такую ўнікальную і эксклюзіўную справу трэба "выбіваць" грошы?

— Дзяцей цалкам забяспечваюць, а выхавацелі харчуюцца самі, прывозяць свае прадукты. Дапамог нам спонсар, Луканаў, мясцовы прадпрымальнік. А так, хто бульбу ад бацькоў прывязе, хто рыдлёўкі дасць...

Мы доўга гаманілі пра побыт старадаўніх людзей, пра вопратку, аксесуары таго часу, норавы... Я шмат дзе бываў, але нават рэшткі Старажытнага Рыма, гатычны квартал у Барселоне, Берлінская сцяна не выклікалі столькі захаплення. І тым больш я ніколі не мог уявіць, што падобнае можа здарыцца пад бокам, у беларускім лесе ля вёскі Паставічы. Начаваць я застаўся ў археалагічным летніку, і доўга не быў здольны заснуць, думаючы пра шкілет дрыгавіцкага ваяра, які спакойна спаў за некалькі метраў ад мяне. Шкілет майго земляка, які аказаўся прыкладна на паўтысячы гадоў старэйшы за адкрыццё Амерыкі, на 400 — за князя Вітаўта, на 800 з лішкам за нараджэнне Кастуся Каліноўскага і з'яўленне першага аўтамабіля... Побач са мной ляжалі рэшткі гісторыі, якая была ў нас вельмі цікавая. Але мала хто з беларусаў пра гэта здагадваецца...
 

-40%
-20%
-50%
-21%
-20%
-20%
-15%
-30%
-50%