151 день за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «На фуфайке фамилия выбита другим цветом». Родные осужденных по политическим статьям о том, как те отбывают наказание
  2. В Браславе в костеле обвенчалась пара — жениху и невесте по 91 году
  3. Рабочая неделя будет теплой, зато на выходных выпадет снег
  4. Песков: Путин и Байден обсуждали информацию о готовившемся покушении на Лукашенко
  5. Их фура — их дом на колесах: как работает семья дальнобойщиков из Пинска, где жена — королева красоты
  6. «Уже не рецессия, но еще и не рост». Эксперты — о настроении бизнеса и его влиянии на экономику
  7. «Банк умыл руки». Помните историю с изъятием ценностей из ячеек Белгазпромбанка? Спросили, вернули ли их
  8. Громкие «преступления», которые якобы готовились в Беларуси из-за политики: до и после выборов 2020 года
  9. Революция в футболе: 12 топ-клубов Европы объявили о создании Суперлиги. УЕФА обещает жесткие санкции
  10. США возобновляют санкции против «Белнефтехима» и еще 8 белорусских госпредприятий
  11. Врач — о тревожных симптомах, которые касаются зубов мудрости
  12. «Они не знают, наступит ли завтра». Белорусский фотограф показал жизнь бездомных котов без прикрас
  13. «Он не тот человек, который привык жаловаться». Девушка Эдуарда Бабарико — о его 10 месяцах в СИЗО
  14. В Бресте суд решил ликвидировать «Польскую школу»
  15. Поставил лайк — получи срок. Как в России и Казахстане сажают за экстремизм (у нас могут повторить)
  16. От выстрелов под Лиозно до погреба в Гомельской области. Как «покушались» на Лукашенко
  17. «Осознание, что это действия не совсем законные, появилось позже». Замов Бабарико допрашивают в суде
  18. Сколько получает, где хранит и как тратит. Как работает Фонд соцзащиты, из которого платят пенсии
  19. Почему все говорят про футбольную Суперлигу? Рассказываем о скандальном проекте
  20. Что происходит с ИП, которым хотят поднять налоги и взносы: теряют рынок, падает товарооборот
  21. Нацбанк ожидает ускорения инфляции во втором квартале
  22. Как сейчас выглядит ТРЦ Minsk City Mall, который строится в районе вокзала
  23. «Все оказались в выигрыше». Эксперты — о «предотвращении переворота» в Беларуси и роли России в этом
  24. «Подобных дел в истории суверенной Беларуси не было». В КГБ сообщили подробности по «делу о госперевороте»
  25. Биолог рассказал, как сделать рассаду крепкой. Нужно выполнить всего пять простых пунктов
  26. Узнали, что открывается на местах, где были магазины Bigzz
  27. «Путин сделал предложение, от которого нельзя отказаться». Эксперты — об отношении Кремля к «заговору»
  28. С 20 апреля снова дорожает автомобильное топливо
  29. Как власть услышала народ — и решила отомстить, суетливо и неразборчиво
  30. Тест не для слабонервных. Какой герой «Игры престолов» так умер?


Надзея ДРЫЛА,

Напярэдадні Дня работнікаў пракуратуры карэспандэнт "Звязды" задала некалькі хвалюючых надзённых пытанняў Генеральнаму пракурору Беларусі Рыгору ВАСІЛЕВІЧУ.

 
— Рыгор Аляксеевіч, прайшло ўжо больш як два месяцы з моманту затрымання падазраваных у здзяйсненні тэрарыстычнага акта на станцыі метро "Кастрычніцкая". На якой стадыі знаходзіцца расследаванне? І калі арыенціровачна справа будзе перададзена ў суд?

— Следства па гэтай крымінальнай справе працягнута да 31 ліпеня. Па аб'ектыўных прычынах: патрабуюцца дадатковыя следчыя дзеянні для доказу віны падазраваных.

— А чым скончылася праверка, якую Вы даручылі правесці пасля з'яўлення ў інтэрнэце інфармацыі аб свабодным доступе ў начны час на станцыю метро "Маскоўская"?

— Факт пацвердзіўся. Маладыя людзі, сапраўды, бесперашкодна праніклі на станцыю метро ў начны час. Па выніках праверкі былі вынесены акты пракурорскага нагляду. На днях кіраўніцтва "Мінсктранса" і ГУУС Мінгарвыканкама адрэагавала на іх. У прыватнасці, за невыкананне працоўнай дысцыпліны падначаленымі да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты першы намеснік начальніка Мінскага метрапалітэна. За дапушчаныя парушэнні службовых інструкцый звольненыя з работы начальнік станцыі метро "Маскоўская", дзяжурная па гэтай станцыі, кантралёр і брыгадзір дыстанцыі шляху і тунэльных збудаванняў. Да строгай дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута яшчэ 12 работнікаў метрапалітэна, у тым ліку 3 кіраўнікі службаў прадпрыемства. Звольнены з органаў унутраных спраў таксама начальнік па ахове Мінскага метрапалітэна і міліцыянер роты патрульна-паставой службы міліцыі (ППСМ). Намесніку начальніка аддзела па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні і камандзіру аддзялення роты ППСМ аб'яўлена строгая вымова. На ўсіх станцыях метрапалітэна ўстанавілі дадатковыя запорныя прыстасаванні, якія забяспечваюць блакіраванне ўсіх дзвярэй. Разгледзелі пытанне абсталявання ўваходных зон аб'ёмнымі датчыкамі аховы. Распрацавалі графік праверкі службовымі асобамі парадку праходу на станцыі метрапалітэна ў начны час, а таксама шэраг іншых мерапрыемстваў. Але хачу звярнуць увагу кіраўнікоў усіх рангаў, мы не павінны зараз засяроджвацца толькі на гэтым "слабым месцы", якое дапамагла выявіць моладзь. Бяспека людзей павінна быць забяспечана на ўсіх участках.
 
— Падчас аднаго з нядаўніх публічных выступленняў Вы сказалі, што "трэба наводзіць парадак у інтэрнэце". Якія канкрэтныя меры будуць прыняты?

— Трэба забяспечыць, каб публікацыі ў інтэрнэце адпавядалі тым патрабаванням, якія прад'яўляюцца да публікацый у іншых СМІ. Я лічу, што той, хто валодае інтэрнэт-рэсурсам, павінен адказваць за інфармацыю, якая мае абразлівы і паклёпніцкі характар, наносіць шкоду адносінам паміж дзяржавамі. На шляху прыцягнення такіх людзей да адказнасці могуць узнікнуць пэўныя цяжкасці, бо часта яны знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь. У перспектыве, я мяркую, будуць прыняты нейкія міжнародныя пагадненні на гэты конт. Што тычыцца юрыдычнай адказнасці фізічнай асобы за паклёп ці абразу ў інтэрнэце, то яна прадугледжана нашым Крымінальным кодэксам. Але на практыцы такія справы судамі разглядаюцца даволі рэдка. Зараз, да прыкладу, у Ленінскім судзе Гродна разглядаецца крымінальная справа ў дачыненні карэспандэнта польскай газеты Андрэя Пачобута. Журналісту прад'яўлена абвінавачванне ў тым, што яго публікацыі носяць абразлівы, паклёпніцкі характар. У залежнасці ад таго, будзе пацверджана яго віна ці не, і можна будзе меркаваць аб тым, як фарміруецца наша судовая практыка.
 
— Ці знайшлі стваральнікаў сайта нелегальнага абмену валют Prokopovі.ch? Гэта адзіны факт распаўсюджвання ў інтэрнэце інфармацыі па незаконных здзелках з валютай?

— У сувязі з распаўсюджваннем на інтэрнэт-сайце Prokopovі.ch інфармацыі, накіраванай на арганізацыю здзелак па незаконным правядзенні валютна-абменных аперацый, Генеральная пракуратура вынесла пастанову аб абмежаванні доступу на названы інтэрнэт-сайт.
 
За ўчыненне аналагічных дзеянняў на інтэрнэт-сайце TUT.BY генеральнаму дырэктару УП "Надзейныя праграмы" Зісеру Ю.А. вынесена афіцыйнае папярэджанне аб недапушчэнні распаўсюджвання падобнай інфармацыі.
 
— Рыгор Аляксеевіч, як эканамічная сітуацыя, якая склалася, у цэлым паўплывала на крымінагенную сітуацыю ў краіне?

— Часовыя цяжкасці эканамічнага характару, у тым ліку і на валютным рынку, прынцыпова не адбіліся ў горшы бок на стане злачыннасці. Больш за тое, мы адзначаем і сёлета станоўчую тэндэнцыю скарачэння на 15 % агульнай колькасці злачынстваў. Асабліва радуе тое, што працягвае змяншацца колькасць забойстваў, разбояў, рабаванняў.

— Але ж, пэўна, ёсць тэндэнцыі, якія вас насцярожваюць?

— Хвалюе сітуацыя з распаўсюджваннем наркотыкаў. Колькасць нарказалежных людзей у нас, на жаль, не змяншаецца. Хутчэй наадварот. А гэта патэнцыйныя злачынцы. Многія з іх нідзе не працуюць і не вучацца — у выніку для таго, каб набыць наркатычныя сродкі, крадуць і рабуюць. Каля трэці ад усіх злачынстваў здзяйсняецца асобамі нападпітку. Гэта праблема з праблем, якую, на жаль, нельга вырашыць толькі шляхам скарачэння колькасці продажу спіртных напояў. Істотна павялічылася і колькасць асоб, якія ўхіляюцца ад папраўчых работ ці абмежавання волі. Да прызначэння такіх мер пакарання судам трэба падыходзіць вельмі асцярожна: загадзя прагназаваць — будзе выканана пакаранне альбо не. Інакш самі ж будзем працягваць параджаць рэцыдыўную злачыннасць.
 
— Напрыканцы мінулага года была прынята Канцэпцыя ўдасканалення сістэмы мер крымінальнай адказнасці і парадку іх выканання. Як вядома, асноўная яе задача — нацэліць суды на больш разумнае прымяненне нормаў Крымінальнага кодэкса, індывідуалізацыю пакарання. Наколькі актыўна ліберальныя нормы, якія змяшчаюцца ў гэтым дакуменце, прымяняюцца на практыцы?

— Пакуль што не так актыўна, як хацелася б. Каб "пераламаць" свядомасць пракурорскіх работнікаў і суддзяў, патрэбны час. Яны павінны зразумець, што іх першачарговая задача не проста вынесці пакаранне, а вынесці такое пакаранне, якое б максімальна спрыяла выпраўленню чалавека, садзейнічала паляпшэнню крымінагеннай сітуацыі. Гаворка тут ідзе, у прыватнасці, аб пераглядзе адказнасці за эканамічныя злачынствы. На мой погляд, суддзям трэба рабіць большы акцэнт на штрафы, іншыя альтэрнатыўныя пазбаўленню волі віды крымінальнай адказнасці. Вось толькі адзін прыклад. У дачыненні ўрача-артапеда завялі крымінальную справу за тое, што ён выдаў бальнічны за ўзнагароду. Па судовай практыцы, якая склалася яшчэ да прыняцця Канцэпцыі, яму свяціла б 6-7 гадоў пазбаўлення волі. Дзяржаўны ж абвінаваўца і суд, кіруючыся новым дакументам, прынялі разумнае рашэнне: прызначылі пакаранне ў выглядзе папраўчых работ. Што немалаважна, урач пасля працэсу выступіў перад калегамі і пакаяўся публічна. Я не апраўдваю дзеянні гэтага чалавека, але скажу, што адказнасць павінна быць суразмернай і адпавядаць наступствам. У Канцэпцыі прадугледжваецца неабходнасць грамадскага ўздзеяння на асоб, якія здзейснілі злачынствы, у тым ліку і выязныя судовыя пасяджэнні. Я быў у Брэсцкай вобласці нядаўна. На так званым выязным пасяджэнні суда прысутнічалі, акрамя абвінавачваемага, яшчэ два чалавекі. Каму трэба такое выязное пасяджэнне?.. Які ад яго эфект?
 
— Генпракуратура прымае актыўны ўдзел ва ўдасканаленні беларускага заканадаўства. На гэтым тыдні мы ўжо пісалі пра вашы прапановы па рэфармаванні зямельнага заканадаўства. Раскажыце, калі ласка, пра якія-небудзь апошнія найбольш значныя ініцыятывы ведамства.

— Ініцыятыў дастаткова шмат. Традыцыйна пракуратура абавязана наглядаць за выкананнем дзейнага заканадаўства. Мой жа падыход і падыход маіх калег зараз заключаецца ў тым, што калі мы бачым недахопы ў заканадаўстве, то стараемся звярнуць на гэта ўвагу законатворцаў. Напрыклад, сёння маецца адказнасць за ўхіленне абавязаных асоб ад кампенсацыі дзяржаве выдаткаў, якія яна нясе ў сувязі з утрыманнем іх дзяцей. Але калі кіраўнік заключыў з такім чалавекам дагавор, а той на працягу 10 дзён і носу не паказвае на працу, то паўплываць на яго ў адміністрацыйным парадку, на жаль, пакуль немагчыма. У сувязі з гэтым мы выступілі з прапановай прадугледзець у адміністрацыйным заканадаўстве за гэта парушэнне адміністрацыйны арышт. За 15 сутак абавязаная асоба, магчыма, хоць адновіць колер твару, хоць крыху адумаецца. Бо не сакрэт, пераважная большасць такіх бацькоў любіць гарэлку больш, чым сваіх дзяцей. Таксама лічу, дало б карысць увядзенне адміністрацыйнай адказнасці за знаходжанне дзяцей у начны час без нагляду ў грамадскіх месцах не толькі ў дачыненні бацькоў, але і ўладальнікаў устаноў (бараў, кавярняў, клубаў), дзе няпоўнагадовыя бавяць час ноччу. Але да гэтай прапановы я стаўлюся больш нейтральна.
 
Генеральная пракуратура распрацавала праект Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Аб мерах па ўдасканаленні крыміналагічнай экспертызы", які быў прыняты ў чэрвені гэтага года. Намі таксама ўнесена прапанова аб дапаўненні Крымінальнага кодэкса арт. 423 1 аб адказнасці за ўхіленне асобы ад выканання прысуду, які ўступіў у законную сілу, рашэння або іншага судовага акта ў частцы маёмасных спагнанняў.
На жаль, на заканадаўчым узроўні пакуль не рэалізаваны прапановы, накіраваныя на дэкрыміналізацыю крымінальнай адказнасці па арт. 317 1 Крымінальнага кодэкса за ўчыненне паўторнага правапарушэння (гаворка ідзе пра кіраванне транспартным сродкам у стане ап'янення. — Аўт.) на працягу года. Не ўведзена і адміністрацыйная адказнасць за гэты від правапарушэння шляхам дапаўнення арт. 18.16 КаАП ч. 3, якая прадугледжвае адказнасць у выглядзе штрафу або адміністрацыйнага арышту і спецыяльную канфіскацыю транспартнага сродку.
 
Прыкладаў канструктыўнай нарматворчай ініцыятывы з боку пракуратуры можна прывесці шмат. Уяўляецца, што ў пракурорскіх работнікаў раённага, абласнога звяна, Генеральнай пракуратуры маецца нямала карысных прапаноў аб удасканаленні заканадаўства і правапрымяняльнай практыкі.
 
— Дзякуй за размову. Ад імя калектыву рэдакцыі газеты і нашых чытачоў віншую Вас і Вашых калег з надыходзячым прафесійным святам.
-35%
-10%
-30%
-20%
-40%
-15%
-10%
-40%
-25%