У Міжнародным адукацыйным цэнтры ў Мінску адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Другога фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! У працэсе гэтай захапляльнай дзеі высветлілася, што шалёных беларускіх рэкламістаў нашмат больш, чым памяркоўных.
 
Перад тым як абвесціць даты Фестывалю, арганізатары разважалі, ці не прыспешваюць яны час. Але асцярогі выявіліся марнымі, калі стала вядомая колькасць пададзеных заявак. Калі на Першы фестываль было пададзена 105 работ ад 59 удзельнікаў, то сёлета іх колькасць вырасла амаль утрая - 298 заявак ад больш чым 100 удзельнікаў. Лідарам тут стала намінацыя "Дызайн & Art Direction", куды было пададзена ажно 86 работ.
 
Кожную намінацыю прысвяцілі чалавеку, які вылучаўся сваёй шалёнасцю, - Фройду, Скарыну, Вітаўту, Чэ Гевару ды іншым выбітным асобам.
 
Праўда, не ва ўсіх намінацыях былі абвешчаныя пераможцы. Так, напрыклад, журы вырашыла не прысуджаць узнагароду за найлепшую “Радыё ці аўдыёрэкламу”. Годных у гэтай сферы проста не знайшлося. У шэрагу намінацый прысуджалі толькі асобныя месцы. А вось у такіх намінацыях, як “СМІ”, “Сацыяльная рэклама” і, вядома ж, “Дызайн” было з каго выбіраць.
 
Сярод звыклых для рэкламных фестываляў намінацый сустракаліся і арыгінальныя. Як, напрыклад, “Нерэалізаваныя ідэі”. “Для нас гэта вельмі важны конкурс, бо менавіта дзякуючы ідэям рэклама і рухаецца наперад”, - сказаў вядоўца Ілля Маліноўскі.
 
Цырымонію разнастаілі выступамі Вінсэнт са сваім гуртом, “Далі”, а пасля ўручэння прыза ў намінацыі “Каша сувораўская” на сцэну падняліся скандалісты з “Разбітага сэрца пацана” з дуэтам “ЭВМ” і нават сыгралі звыш рэгламенту, прэзентаваўшы ў дадатак да свайго сэта песню пра Венесуэлу.
 
Сэнс забаўнай намінацыі “Каша сувораўская” быў у тым, каб “уганараваць” рэкламныя працы, якія ігнаруюць факты беларускай гісторыі і традыцыі айчыннай культуры або дэманструюць непрафесійны падыход да справы. Праўда, адзначылі не ўласна аўтараў, а тых, хто такія працы знайшоў і даслаў на конкурс. У спадзеве, што рэкламісты могуць смяяцца самі з сябе, прызы дасталіся працам “Мая Радзіма”, “Вкусу Бульбаша” і “Шакаладнай Хатыні”.
 
Пры канцы Ілля Маліноўскі і Руся падвялі вынікі шалёна-памяркоўнай латарэі. Высветлілася, што сярод удзельнікаў цырымоніі 148 шалёных і 48 памяркоўных. Шалёныя канчаткова даціснулі памяркоўных. На сканчэнне быў абвешчаны самы значны, на думку журы, грамадска арыентаваны праект. Пасля такой цырымоніі сапраўды хочацца стаць беларускім рэкламістам. Бо гэта годная, цікавая і прэстыжная справа.

У намінацыі "Беларускаарыентаваны рэкламны і камунікацыйны праект" партал TUT.BY разам з АКК "Будзьма беларусамі!" заняў 1 месца, а Галерэя TUT.BYпраект Кацярыны Савіцкай - заняў 3 месца ў намінацыі "Грамадсказначныя праекты ў галіне мастацтва і культуры".


 
Увесь спіс пераможцаў можна паглядзець TUT

-50%
-20%
-50%
-10%
-50%
-10%
-30%
-20%
-15%
-25%
-20%
-25%
0071582