Арганізатары фестывалю AD.NAK вырашылі парушыць звыклую традыцыю па пераразанні стужачкі і распілавалі сімвалічны шлагбаўм бензапілой. Дзея будзе складацца з дзвюх частак — адукацыйнай і ўрачыстай. Сёння стануць вядомыя імёны найлепшых беларускамоўных рэкламістаў.
 
Другі фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK праходзіць пад слоганам "Шаленства ў краіне рэкламы". Таму і адкрыць яго вырашылі адпаведным чынам. "Мы ж не можам проста стужачку нажніцамі разрэзаць", - заявіў адзін з арганізатараў дзеі Сяргей Скараход і запрасіў прадстаўніка сусветна вядомай кампаніі Husqvarna, які бензапілой распілаваў сімвалічны шлагбаўм, каб удзельнікі і госці Фестывалю трапілі ў памяшканне Міжнароднага адукацыйнага цэнтра.
 
"Цягам дня нас усіх чакае бязмежнае шаленства!" - паабяцала каардынатар кампаніі "Будзьма беларусамі!" Ніна Шыдлоўская перад узняццем сцяга фэсту.
 
У 11 гадзін распачалася адукацыйная частка AD.NAK. Удзельнікі Фестывалю працуюць у двух семінарскіх блоках. Да 17-й гадзіны пройдзе 12 семінараў, якія будуць весці майстры сваёй справы - вядомыя беларускія рэкламісты, мэнэджары, юрысты. А ўвечары распачнецца цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і музычная праграма з удзелам трыё Канстанціна Гарачага, Вінсэнта, гуртоў Dali, "Разбітае сэрца пацана" і "У нескладовае".
 
 
 
-10%
-15%
-30%
-50%
-50%
-40%
-50%
-20%
-50%
-10%
-35%
0066814