Поддержать TUT.BY
142 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. В Беларуси хотят разрешить создавать партии только постоянно проживающим в стране гражданам
  2. Оценивает по походке. История бывшего балетмейстера, который в 74 года работает фитнес-тренером
  3. «Не надо изобретать велосипед». Минский архитектор показал, как выглядит его загородный дом
  4. «По фестивалю решили ударить». Директор «Славянского базара» о том, что вокруг него происходит
  5. История одного фото. Как машинист метро и его коллеги помогали пассажирам после взрыва 11 апреля 2011 года
  6. «Этот магазин для всех». В Минске открывается гастромаркет FishFood, где закупаются рестораны
  7. Умер муж королевы Великобритании принц Филипп. Ему было 99 лет
  8. Глава Минска задумался об отказе от участков под паркинги у МКАД. И вот почему он прав
  9. В Мингорисполком подана заявка на проведение «Чернобыльского шляха»
  10. За прошлый год белорусов стало меньше на 60 тысяч
  11. Последняя официальная статистика по коронавирусу в Беларуси: за сутки умерло 10 человек
  12. «Затеял игру в президентство». В суде над Бабарико допросили свидетеля в наручниках и озвучили жалобы
  13. Какие курсы доллара и евро установили обменники на выходные
  14. Топ-10 самых популярных подержанных авто в стране. Какие на них цены?
  15. Доски стали «золотыми»: пиломатериалы подорожали в два раза. Разбираемся, что происходит
  16. Налоговики создадут «супербазу» доходов населения. Какую информацию включат в нее
  17. С осторожным оптимизмом. Как безвизовый Гродно, потерявший туристов и деньги, ждет новый сезон
  18. Закроем наши посольства там, где они не приносят отдачи? С кем мы успешно торгуем, а с кем — просто дружим
  19. Врач объясняет, откуда берется шум в ушах и как от него избавиться
  20. Что сейчас происходит между Россией и Украиной и при чем тут Беларусь: поясняем простыми словами
  21. В Украину не пустили автобус из Беларуси: у всех 35 пассажиров — поддельные справки о ПЦР-тестах
  22. В Беларуси не хватает более 2 тысяч врачей и столько же — медсестер. В Минтруда рассказали про дефицит специалистов
  23. Полчаса процедуры, два дня страданий. Как я сделала прививку от коронавируса
  24. Пассажиры автобуса, которых не пустили в Украину из-за поддельных ПЦР-тестов, рассказали подробности
  25. «Джинн злобно загоняется в бутылку». Большое интервью с многолетним журналистом президентского пула
  26. Роман одного из самых известных белорусских писателей отправили на экспертизу
  27. «Больше 1000 долларов за две недели». Бухгалтер на пенсии открыла онлайн-школу и учит печь хлеб
  28. МВД прокомментировало жалобы на условия в ИВС на Окрестина и в Жодино и показало видео из изолятора
  29. Прокурор: Протесты в Беларуси начались и из-за блогеров из Бреста. Обвиняемых лишили слова в суде
  30. «У Лукашенко нет опоры в госаппарате». Латушко рассказал про новые санкции и транзит власти


Таццяна БУБЛІКАВА,

Аналітыкі прагназуюць сур'ёзны ўсплёск эміграцыі нашых суайчыннікаў (асабліва ў ЗША) у сувязі з цяперашнімі крызіснымі з'явамі ў эканоміцы і, як вынік, у сацыяльным жыцці.

Якое амплуа папулярнае

Былы музыка, эколаг, выкладчык у Беларусі, сёння ён звычайны эмігрант у ЗША. Малады беларус Сяргей Вуда зараз здымаецца ў тамтэйшым кіно ў ролі эмігранта. І гэтую ролю падчас крызісу абірае для сябе ўсё больш беларусаў.

Сяргей Вуда выязджаў з Беларусі як турыст, а ў Амерыку прыехаў палітычным уцекачом. Бландзіна з блакітнымі вачамі ў Амерыцы прымаюць за шведа ці нарвежца, і ніяк не за беларуса. На сыходзе дзясяты месяц яго амерыканскага жыцця. Хлопец атрымаў легальны статус, жыве ў Нью-Ёрку і часам здымаецца ў амерыканскіх фільмах са сціплым бюджэтам. Яго першая і другая ролі — ролі эмігрантаў: у першы раз ён быў рускім у серыяле пра студэнтаў — замаўляў штосьці ў бары, другім разам Сяргей стаў "бандытам".

— Гэта ўжо новы фільм, — расказвае ён. — Я выконваю ролю хлопца з рускай мафіі: спецыяльна не галіўся, з тату, у майцы-"алкагалічцы" (тут яна называецца wife-beater, ад фразы "той, хто б'е жонку").

У сваім "беларускім" жыцці Сяргей прымераў ролю і станоўчага, і адмоўнага герояў. У жніўні 2009-га ён апублікаваў асабісты дзённік з прызнаннем аб тым, што на працягу чатырох гадоў быў завербаваным агентам спецслужбаў і сачыў за апазіцыяй у Гомелі. Разам з тым ён быў арганізатарам дабрачыннага канцэрта па зборы сродкаў для хлопчыка Антона Дабрасельскага, якому тэрмінова патрабавалася перасадка сэрца ў адной з краін Еўрасаюза. Зладзіў рокавы гурт, выкладаў англійскую мову ў школе, працаваў у офісе сотавай кампаніі, гандляваў музычнымі дыскамі, канешне, быў грамадскім актывістам, займаўся экалогіяй, а потым з'ехаў у ЗША.

Кожны другі беларус не выключае магчымасць эміграцыі

Апошнія прэзідэнцкія выбары значна паўплывалі на эмігранцкія настроі беларусаў. Джазмэн Сяргей Курэк у студзені гэтага года па вяртанні з Масквы дзяліўся ўражаннямі: "У цягніках невядома што адбываецца, такое адчуванне, што ўсе ламануліся з Беларусі".

Сапраўды, зараз магчымасць эміграцыі абмяркоўвае амаль кожны другі беларус. Пра гэта сведчаць і даныя нацыянальнага апытання НІСЭПД, якое было праведзена ў сакавіку, у самым пачатку крызісу: "Калі ў чэрвені 2006 не хацелі куды-небудзь выязджаць 57,6%, то зараз катэгарычна адмаўляюцца з'язджаць толькі 50,6%. Больш за ўсё беларусы хацелі б пераехаць у Германію і ЗША — 26,3% (у 2006 годзе такіх было 18,6%). У вялікай ступені гэта датычыць моладзі. На пытанне "Ці могуць маладыя людзі сёння зрабіць паспяховую кар'еру ў Беларусі?" 44,9% адказалі, што для гэтага лепш паехаць у іншую краіну (у 2006 годзе такіх было 30,1%)".

— Гэтыя даныя не выклікаюць даверу, — кажа ён. — Мы бачым тое, што адсачылі памежнікі, а ў Расію можна з'ехаць і не патрапіць на адпаведны ўлік. У беларусаў усё больш жадання збегчы з гэтага "раю". Эканамічныя прычыны — заробкі, даходы — вось што выпіхвае людзей з краіны. Штогод з Беларусі назаўсёды выязджаюць 8—10 тысяч чалавек — гэта лічба афіцыйнай статыстыкі. Неафіцыйную эміграцыю дакладна не ацэніш. Ад пачатку кіравання Лукашэнкі з Беларусі, па маім меркаванні, з'ехалі каля мільёна беларусаў. І падчас крызісу гэтая лічба будзе расці.Больш за 2 тысячы беларусаў паспелі з'ехаць за мяжу на сталае месца жыхарства за 4 месяцы бягучага года. Гэтую афіцыйную лічбу каментуе экс-міністр працы Аляксандр Сасноў.

Сапраўдных палітычных мала

Сярод амерыканскіх знаёмцаў Сяргея Вуды сапраўдных палітычных уцекачаў амаль няма.

— У асноўным гэта беларусы, якія шукаюць матэрыяльных "перспектыў", якіх тут бракуе, — гаворыць ён. — Хто з вышэйшай адукацыяй — педагог, музыка, менеджар — гатовы выконваць, напрыклад, у Амерыцы, самую брудную работу: быць грузчыкам, афіцыянтам, мыць падлогу. Чалавек за дзень зарабляе 100 баксаў "на чай", і ў яго "зносіць дах". Людзі нармальна зарабляюць, па беларускіх мерках, і не хочуць назапашваць цукар і алей або стаяць у чэргах за доларам, ці хвалявацца за свае ашчаджэнні.

Сам Сяргей зараз жыве на ўскрайку Нью-Ёрка — здымае двухпакаёўку за 550 долараў. У Мінску арэнда нармальнай двухпакаёўкі абыходзіцца каля 400 долараў. Ён таксама прайшоў кругі эмігранцкага пекла, пакуль атрымаў легалізацыю. З дзвюма сотнямі долараў у кішэні сышоў з самалёта, некалькі месяцаў спаў з сябрам на адным ложку, употай ад гаспадароў, у якіх той арандаваў пакой. Працаваў па чужых дакументах, быў афіцыянтам, памочнікам кухара, касірам.

Галоўнае, калі хочаш жыць у Амерыцы, — здолець туды патрапіць.

КАМЕНТАР У ТЭМУ

Сёння, сапраўды, дамінуюць эканамічныя прычыны эміграцыі, мяркуе дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў.

— Адны эмігруюць з-за таго, што не захоўваюцца іх грамадзянскія правы, з прычыны палітычнага ціску, — кажа палітолаг. — Другія эмігруюць па кар'ерных меркаваннях і проста ў пошуках лепшага жыцця. У сітуацыі крызісу, параўнальна з папярэднім перыядам, большы ўплыў маюць эканамічныя прычыны эміграцыі. Гэта звычайная для людзей патрэба ў самарэалізацыі: яны шукаюць, дзе дасягнуць чагосьці большага — больш паспяховую працу, заробак, статус.

Пра слодыч свабоды

Палітолаг Андрэй Ягораў зазначае, што для беларусаў вобраз захаду становіцца больш прывабным.

— Больш за палову нашых суайчыннікаў думаюць, што ў краінах Захаду жыццё лепшае, — дзеліцца ён сваімі думкамі. — І вось што яны маюць на ўвазе: у паняцце "якасць жыцця" людзі ўкладваюць каштоўнасці, звязаныя з палітычнымі правамі, магчымасцямі самарэалізацыі, свабодай. Сюды трапляюць асабістыя і эканамічныя паняцці.

Слодыч свабоды Сяргей Вуда дэманструе, як кажуць, на пальцах.

— Можна амерыканскі сцяг спаліць на плошчы, і нікому за гэта нічога не будзе. Разумееш? — гаворыць ён. — Я ведаю, што магу пайсці на Таймсквер спаліць Каран, Біблію і Тору, і мне таксама за гэта нічога не будзе. Тут законы такія. Свабодна тут таксама ў тым плане, што я ведаю: ніякі паліцэйскі не прыйдзе і не забярэ мяне куды-небудзь.

Што трэба мяняць, для таго каб беларусаў не прымушалі да эміграцыі?

Эканаміст Леў Марголін мае просты вобразны адказ: "Людзі бягуць не ад крызісу, а ад Лукашэнкі. Так ці не прасцей сысці яму аднаму, каб спыніць уцёкі цэлай краіны?"

-20%
-50%
-12%
-40%
-44%
-30%
-25%
-10%
-10%