/

Як паведамілі "Нашай Ніве" чытачы з Гродна, кіроўцы перакрылі трасу да памежнага пераходу Брузгі. Гэта на мяжы з Польшчай. Незадаволенасць была выкліканая гармідарам на мытні.

Задержано 14 участников инцидента на погранпереходе Брузги >>>

Пасля забароны вывазу паліва і спажывецкіх тавараў многіх кіроўцаў сёння заварочвалі назад. У прыватнасці, не прапускалі тых, хто ехаў другі дзень запар. Гэта выклікала масавае незадавальненне.

Страйк пачаўся прыкладна а 18-й гадзіне. У ім узялі ўдзел больш за сто чалавек. Супраць страйкоўцаў быў высланы АМАП. 

Людзі пабраліся за рукі і ўступілі ў процістаянне з міліцыянтамі. У самы напружаны момант страйкоўцы заспявалі дзяржаўны гімн. АМАП на нейкі час пад апладысменты адступіў.






Прымежны гандаль быў галоўным заробкам для многіх гарадзенцаў, балазе для прымежнікаў лягчэй вырабіць польскую візу. 

Як стала вядома пазней, у Брузгах АМАП ужыў для разгону страйкоўцаў слезацечны газ, ёсць затрыманыя.

Паводле паведамлення Радыё Рацыя, на памежны пераход прыязджаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Сямён Шапіра. Афіцыйна гэтая інфармацыя пакуль не пацверджаная.

Відэа:  




Відэа: 





TUT.BY: Нагадаем, што ў адпаведнасці з пастановай урада №755 ад 12 чэрвеня абмежаваны вываз з тэрыторыі Беларусі шэрагу тавараў. Дакумент зацвярждае два пералікі тавараў. У адным указаныя тавары, пры перавышэнні нормаў вывазу на якія, трэба заплаціць мыта ў памеры двухразовага сярэдняга кошту гэтых тавараў (мяса, цукар, мука, сыры, малочныя кансервы, тытунёвыя варабы і г.д.). У другім спісе – пералік тавараў, вываз якіх з тэрыторыі Беларусі за межы Мытнага саюза часова забаронены (халадзільнікі, электрычныя і газавыя пліты, цэмент і г.д.).
{banner_819}{banner_825}
-20%
-40%
-10%
-20%
-80%
-20%
-10%
-30%
-27%