Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


У рамках візыту кіраўніка кіраваньня ААТ "Укртелеком" у Беларусь адбылася афіцыйная сустрэча ўкраінскай дэлегацыі з краўніцтвам РА "Белтелеком". Дзьве структуры з аналягічнымі функцыямі падпісалі мэмарандум аб супрацоўніцтве.

Кіраўнік "Белтелекома" Мікалай Крукоўскі і яго ўкраінскі калега Алег Гайдук абмеркавалі структуру, арганізацыю, характар дзейнасьці, тэхнічныя паказчыкі тэмпаў разьвіцьця ААТ "Укртелеком" і РА "Белтелеком".

У час сустрэчы абмяркоўваліся пэрспэктывы цеснага ўзаемадзеяньня і абмену інфармацыяй паміж дзьвюма кампаніямі.

Алег Гайдук праінфармаваў аб працы ААТ "Укртелеком" ва ўмовах канкурэнцыі -- рынак сувязі ва Ўкраіне, у адрозьненьне ад беларускага, лібэралізаваны. Па стану на 1 красавіка ва Ўкраіне выдадзена каля тысячы ліцэнзіяў у вобласьці тэлекамунікацыяў, зь іх каля 600 - на аказаньне паслугаў мясцовай тэлефоннай сувязі.
,