Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Міністар абароны Расеі Сяргей Іваноў лічыць магчымым стварэньне ў будучыні адзінага зь Беларусьсю войска. Пра гэта, як паведамляюць расейскія СМІ, ён заявіў 24 красавіка на прэс-канфэрэнцыі па выніках паседжаньня ўраду. Для сумеснага ўтварэньня войску, паводле міністра, неабходныя агульныя падыходы да сыстэмы камплектаваньня войску як у Расеі, так і ў Беларусі, а таксама ўзгадненьне шэрагу іншых пытаньняў.

Як паведамляе БелаПАН, С.Іваноў адзначыў, што на дадзены час расейскае кіраўніцтва распрацоўвае сыстэму камплектаваньня войска на кантрактнай аснове выключна ўнутры краіны. Разам з тым, пра ўсе пляны ў гэтым кірунку рэгулярна інфармуецца кіраўніцтва Беларусі, паведаміў міністар.
0058648