Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Першым абвясьціў гэткі конкурс Лепельскі раён, але ўзяць у ім удзел могуць і жыхары іншых раёнаў вобласьці.

Асноўныя патрабаваньні да ўдзельнікаў – гэта наяўнасьць вышэйшай сельскагаспадарчай адукацыі, досьвед кіраўнічай дзейнасьці ды станоўчыя водгукі з папярэдняга месца працы.

Намінальна на сёньняшні дзень вольных старшынёўскіх вакансіяў на Лепельшчыне няма. Аднак вядома, што каля дзесяці старшыняў гаспадарак падалі заявы на звальненьне з уласнага жаданьня, бо наладзіць працу стратных лепельскіх калгасаў ужо практычна немагчыма. Так што шэраг іхных кіраўнікоў толькі й чакае зьяўленьня наступнікаў. Але пераймаць калгасную спадчыну ніхто дужа не сьпяшаецца: на ўдзел у конкурсе старшыняў, абвешчаным тыдзень таму, дагэтуль не пададзена ніводнае заявы.

Браніслава Станкевіч, Віцебск
0058648