Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


Замежныя інвэстыцыі ў асноўны капітал у Беларусі ў студзені-сакавіку 2003 году склалі 8,3 млрд. беларускіх рублёў, ці 52,2% ад паказчыка аналягічнага пэрыяду 2002 году. Як паведаміў міністар эканомікі Андрэй Кабякоў на паседжаньні ўраду рэспублікі ў аўторак, аб’ём замежных інвэстыцыяў у першым кварталі аказаўся на 30 млрд. беларускіх рублёў ніжэй за прагназаваны.

З 180 інвэстыцыйных праектаў, уключаных у праграму дзеяньняў ўраду па прыцягненьні замежных інвэстыцыяў на 2003 год, у першым кварталі рэалізавалася толькі 22, сказаў міністар. У агуле інвэстыцыі ў асноўны капітал у Беларусі ў першым кварталі вырасьлі на 1,8% і склалі 810 млрд. бел рублёў. Разам з тым, аб’ём інвэстыцыяў у студзені-сакавіку аказаўся на 80 млрд. рублёў меней, чым прагназавалася на гэты пэрыяд.

На думку Кабякова, асноўнымі прычынамі нізкай інвэстыцыйнай актыўнасьці ў пачатку году стала складанае фінансавае становішча прадпрыемства рэальнага сэктару эканомікі, больш за 50% якіх на дадзены час стратныя, а таксама высокі кошт крэдытных рэсурсаў банку, які не дазваляе выкарыстоўваць гэтую крыніцу для абнаўленьня асноўных фондаў. Акрамя таго, недастатковы рост інвэстыцыяў у асноўны капітал, паводле віцэ-прэм’ера, стаў вынікам скарачэньня іх фінансаваньня за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Аб’ём бюджэтных інвэстыцыяў склаў у студзені-сакавіку 2003 году 77,7% да аналягічнага пэрыяду 2002 году.

Адмоўна паўплывала на прыцягненьне інвэстыцыяў недадастаковая праца ў сфэры прыватызацыі дзяржуласнасьці.